Эканоміка44

«Газпром»: запуск Nord Stream не зменшыць транзіт газу праз Беларусь

Нягледзячы на ​​запуск газаправода Nord Stream («Паўночны паток») «Газпром» не будзе скарачаць транзіт газу праз Беларусь, паведаміў намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў 8 лістапада ў нямецкім Любміне на цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю газаправода.

«Скарачэнняў аб’ёмаў транзіту па беларускім участку не будзе, дакладныя суадносіны транзіту новага і старога газу па „Паўночным патоку“ я сапраўды змагу вам сказаць да канца 2012 года», — сказаў Мядзведзеў, адказваючы на ​​пытанне, ці зменяцца аб’ёмы транзіту праз Беларусь і Украіну пасля запуску Nord Stream, паведамляе РІА «Навіны».

Ён падкрэсліў, што «Газпром» не плануе скарачаць аб’ём транзіту па газаправодзе «Ямал-Еўропа» ні па якіх прычынах. «Паніжэння аб’ёмаў па трубе „Ямал-Еўропа“ не прадугледжваецца ні тэхналагічна, ні камерцыйна», — сказаў намеснік старшыні праўлення «Газпрома».

Новы газаправод праходзіць праз акваторыю Балтыйскага мора ад бухты Партовая (раён Выбарга) да ўзбярэжжа Германіі (раён Грайфсвальда).

Працягласць газаправода складае больш за 1,2 тыс. км. Агульная прапускная здольнасць газаправода складзе 55 млрд кубаметраў.

Газаправод

«Ямал-Еўропа» агульнай працягласцю 2 тыс. кіламетраў і магутнасцю 32,9 млрд кубаметраў газу ў год праходзіць па тэрыторыі Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Працягласць расійскага ўчастка складае 402 км, беларускага — 575
, польскага — 683.

Урачыстая цырымонія запуску прайшла з удзелам канцлера ФРГ Ангелы Меркель і прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

6 верасня, падчас цырымоніі запуску першай ніткі Nord Stream (магутнасцю 27,5 млрд. кубаметраў у год) у тэставым рэжыме, прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін падкрэсліў: «

Мы паступова, спакойна, без усялякіх рыўкоў, сыходзім ад дыктату транзітных дзяржаў.
Вось гэта і ёсць «акно ў Еўропу» ў энергетыцы «.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць