Культура

Віцебскі драмтэатр імя Коласа вымушаны адмовіцца ад міжнародных гастроляў

Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа з-за эканамічнага крызісу сёлета давялося адмовіцца ад міжнародных гастроляў.
Пра гэта паведаміў дырэктар тэатра Рыгор Шацько 7 верасня на прэс-канферэнцыі ў Віцебску, прысвечанай адкрыццю новага тэатральнага сезона.

Цяперашні год для коласаўцаў юбілейны — 22 лістапада трупа адзначыць 85-годдзе з дня заснавання тэатра.

«У нас праблема эканамічнага характару — у гэтым юбілейным годзе мы страцілі міжнародную дзейнасць, згарнулі ўсе свае міжнародныя гастролі. Гэта паездкі ў Адэсу, Вільню, Санкт-Пецярбург. І гэта вельмі сумны факт. Губляюцца сувязі, парушаюцца дамоўленасці, не будзе творчага абмену», — адзначыў Шацько.

Пры гэтым дырэктар тэатра выказаў надзею, што ў коласаўцаў усё ж могуць адбыцца гастролі ў Літву: «Я думаю, што пасля ўзгаднення курсу і з’яўлення валюты ў продажы, магчыма, сёлета мы ўсё ж зможам сабраць патрэбную суму і выехаць хоць бы на адны сур’ёзныя гастролі».

Паводле слоў Шацько,

у гэтым сезоне драмтэатр імя Якуба Коласа можа дазволіць сабе толькі абменныя гастролі па Беларусі.
22–22 верасня на віцебскай сцэне выступяць артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра з Маладзечна. Коласаўцы ў гэтыя дні пакажуць у сталіцы рэспубліканскага свята «Дажынкі» дзве свае прэм’еры — «Перабор» і «Я чакаю сапраўднага мужчыну». Праз тыдзень з гэтымі ж спектаклямі віцебскія артысты выступяць у Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры, а маладыя гамяльчане, у сваю чаргу, прадставяць сваю творчасць у тэатры імя Коласа.

«Для мяне галоўнае, каб у гэты юбілейны год тэатр выканаў план па аказанні платных паслуг, каб хапіла грошай людзям на зарплаты, на новыя пастаноўкі. Бо, акрамя творчасці, існуе яшчэ шмат праблем… Трэба знайсці грошы на рамонт даху, на набыццё новага пульта. Але пры гэтым у нашым тэатры моцны нацыянальны касцяк. І захоўваць творчасць, захаваць павагу да традыцый нацыянальнага тэатра — гэта, вядома, самае галоўнае», — адзначыў Шацько.

Нягледзячы на эканамічныя праблемы,

адміністрацыя тэатра ў новым сезоне павысіла кошт білетаў на спектаклі ўсяго на адну тысячу рублёў.
«Білеты ў нас будуць каштаваць да 10 тысяч рублёў. Вядома, цяпер, калі алей каштуе 20 тысяч, чалавек падумае, што яму важней: бутэлька алею ці тэатр. Але для нас важна захаваць свайго гледача. Наш глядач — гэта і студэнт, і віцебская інтэлігенцыя, і мы не можам ім адмовіць, таму не павышаем цэны на білеты», — сказаў Шацько.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць