Свет

У Мадрыд на Сусветны дзень каталіцкай моладзі выправіліся 500 пілігрымаў з Беларусі

У Іспанію, дзе з 16 па 21 жніўня пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Сусветнаму дню каталіцкай моладзі, чакаецца прыезд каля 2 млн маладых пілігрымаў з 170 краін свету. Прыбудзе ў Мадрыд і беларуская дэлегацыя.

Як паведаміў агенцтву БелТА каардынатар пілігрымак Віцебскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, ксёндз Вячаслаў Барок, больш за 500 юнакоў і дзяўчат з усёй краіны выправяцца ў Мадрыд ужо 11 жніўня. Непасрэдна ў Мадрыдзе ўдзельнікі сустрэчы прабудуць каля тыдня.

Нягледзячы на тое, што сама падзея святкуецца Каталіцкай царквой, запрашэнне распаўсюджваецца на ўсіх маладых людзей.
З Беларусі разам з каталікамі едуць і праваслаўныя. «Вельмі важна, што юнакі і дзяўчаты з усяго свету, незалежна ад іх веравызнання і рэлігійных перакананняў, збіраюцца разам у адным горадзе», — падкрэсліў ксёндз Вячаслаў.

Для ўдзельнікаў запланавана шмат цікавых культурных мерапрыемстваў. У праграме -канцэрты, выставы, экскурсіі па музеях, тэатральныя паказы. Але галоўнай падзеяй будзе сустрэча паломнікаў з Папам Рымскім Бенедыктам XVI.

Такія міжнародныя сустрэчы праводзяцца раз на 3 гады. У астатні час Сусветны каталіцкі дзень моладзі адзначаецца ў межах кожнай каталіцкай дыяцэзіі. Штораз міжнародная моладзевая сустрэча праводзіцца ў розных краінах. Напрыклад, папярэдняя адбылася ў Сіднэі. Плануецца, што наступная пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць