Грамадства88

У Гродна хапун +анлайн

У Гродна людзі не змаглі сабрацца ні на плошчы Савецкай, ні на Леніна, паведамляе журналіст Вацлаў Галімскі.

З гэтай прычыны людзі сталі збірацца на вуліцы Савецкай з абодвух бакоў. Калі натоўп стаў дастаткова вялікім, удзельнікі пачалі хлопаць у далоні.

Міліцыя некалькі разоў папярэджвала пра несанкцыянаванасць акцыі. Тым не менш, людзі скіраваліўся ўбок плошчы Леніна. У гэты час да іх пад’ехала два аўтобусы міліцыі.

Паводле сведкаў, затрымана мінімум 20 чалавек. Цяпер іх адвезлі ў Гродзенскую раённую міліцыю. Сярод затрыманых Гражына Шалкевіч, Эдуард Дмухоўскі.

У акцыі ўдзельнічала некалькі сотняў чалавек.

***

Анлайн на сайце газеты «Вечерний Гродно» (быў зняты з сайта выдання неўзабаве пасля публікацыі):

19.10

Каля «Ратушнага» (крама на рагу вуліцы Савецкай, што побач з Савецкай плошчай — nn.by) быў заўважаны кіраўнік вобласці Сямён Шапіра. Ён выйшаў з машыны і ў суправаджэнні міліцыянта падышоў да групы людзей у цывільным. Пра штосьці з імі пагаварыў, а затым з'ехаў.

Да гэтага часу народ стаяў не толькі ля крамы, але і на пляцоўцы, якая прылягае да будынка былога дома Прафсаюзаў.

У гэты час па вуліцы Савецкай шпацыравала даволі шмат гараджан. Яны ішлі як у бок плошчы Савецкай, так і ў бок плошчы Леніна. Многія здзіўлена глядзелі на натоўп. Той, хто сустракаў тут знаёмых, цікавіўся: «Чаму ў гэтым месцы сабралася так шмат людзей?»

19.22

Людзей дадалося. Зараз іх не менш трохсот. Людзі стаяць нават уздоўж металічных турнікетаў, якія агароджваюць плошчу Савецкую, куды практычна нікога не пускаюць. Было заўважана трое людзей у цывільным, якія здымаюць тое, што адбываецца на відэакамеру.

19.30

Усе пачалі пляскаць і крычаць «У-у-у!» Міліцыянт звярнуўся да натоўпу і два разы сказаў, што сваімі паводзінамі грамадзяне парушаюць закон РБ і могуць панесці адміністрацыйную адказнасць. Натоўп рушыў у бок ўнівермага.

19.35

На вуліцу Савецкую прыехала тры аўтобусы з мігалкамі. Там былі людзі ў цывільным.

Людзі ў цывільным заламалі рукі і завялі некалькі чалавек у аўтобус. Былі чутныя крыкі.

А ў гэты час каля кінатэатра «Гродна» перакрылі дарогу. Народ стаяў і не супраціўляўся, але ўжо не пляскаў.

19.40

Апладысменты пачаліся каля ўнівермага. Людзі ідуць у бок плошчы Леніна. Тыя, хто ішоў ім насустрач, таксама пачыналі пляскаць. Незвычайна павялі сябе вулічныя музыкі, якія пачалі раскідваць грошы. Дзеці сталі іх збіраць.

У натоўпе былі заўважаны і маладыя людзі, і больш дарослае пакаленне. Былі нават бацькі з маленькімі дзецьмі. Многія з іх пляскалі ў ладкі, а затым адпраўляліся да прапускных пунктаў, каб прайсці на плошчу Леніна, дзе ў гэты час праходзіць канцэрт.

Ацаніць, колькі было каля ўнівермага чалавек, досыць складана. Была запоўненая ўся вуліца.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем40

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць