Улада77

Удзельнікі пікету супраць падвышэння цэнаў мусяць заплаціць міліцыі і «хуткай»

Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў 16 чэрвеня сацыял-дэмакратам пікет у старым парку, адмовіўшы ў пікетах на плошчы Леніна і каля Дома гандлю «Вясёлка». Дзесяць удзельнікаў пікету будуць ахоўваць пяць міліцыянераў і брыгада хуткай дапамогі.

Як распавёў Intex-press арганізатар пікета Вячаслаў Болбат, іх мэта — выказванне пратэсту ў сувязі з рэзкім паніжэннем узроўню жыцця жыхароў Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля, павышэння коштаў на тавары і паслугі.

Заяўкі на тры пікеты былі пададзены 27 мая сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Вячаславам Болбатам. 16 чэрвеня планавалася правесці пікеты: з 13:00 па 14:00 — у старым парку, з 16:00 па 17:00 — на пляцоўцы каля Дома гандлю «Вясёлка» (вул. Савецкая); з 17.00 да 18.00 — на плошчы Леніна каля фантана. Заяўленая колькасць удзельнікаў — 10 чалавек.

У адказе арганізатару пікетаў за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча паведамляецца: «Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць Вам у дазволе на правядзенне масавага мерапрыемства каля ДГ „Вясёлка“ і на плошчы Леніна (каля фантана)». Разам з тым Вячаславу Болбату дазволена з 13:00 да 14:00 правесці пікет у старым парку.

Гэта тлумачыцца тым, што, згодна з рашэннем гарвыканкама № 1497 ад 16.06.2009 са зменамі ад 5.10.2009 года, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе з’яўляецца стары парк культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай.

Як расказаў Вячаслаў Болбат, дазволены пікет магчымы толькі пры выкананні умоваў рашэння гарвыканкама — прысутнасці на мерапрыемстве нараду міліцыі і брыгады хуткай дапамогі. Баранавіцкія сацыял-дэмакраты збіраюцца на гэтых умовах скарыстаць шанцам данесці свае погляды да жыхароў горада і рыхтуюцца да правядзення дазволенага пікета.

«Цяпер мы займаемся заключэннем дамовы і аплатай паслуг медыкаў і міліцыі», — паведаміў арганізатар пікета Вячаслаў Болбат. Па яго словах,

гадзіна дзяжурства машыны хуткай дапамогі з брыгадай медыкаў абыдзецца ў 41 тысячу рублёў. Прысутнасць ажно пяці супрацоўнікаў міліцыі каштуе 81 тысячу рублёў, бо за знаходжанне на пікеце трох афіцэраў міліцыі трэба заплаціць па 17000, а двух супрацоўнікаў патрульна-паставой службы — па 15000 рублёў у гадзіну».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць