Меркаванні22

Беларусь «турэмная» мала чым адрозніваецца ад Беларусі «свабоднай»

У блогу Андрэя Пачобута з'явіўся другі запіс з турмы.

У блогу Андрэя Пачобута з'явіўся другі запіс з турмы.

Нават не верыцца, што ўжо прайшоў цэлы месяц! Здаецца, што яшчэ ўчора на маіх руках зашчапіліся кайданкі і з пракуратуры павезлі ў турму ... Час ляціць хутка, значна хутчэй, чым на "сутках".

Турэмнае жыццё манатонна, але не пазбаўленае сваіх маленькіх радасцяў. Я атрымліваю вельмі шмат лістоў з Польшчы, Беларусі, і нават з Літвы і Германіі. Гэта як глыток свежага паветра!

Сяджу я на 3-м паверсе СІЗА, паверхам ніжэй у 30-я гады сядзеў самы вядомы зняволены гарадзенскай турмы - камуністычны тэрарыст і верны сталінцам Сяргей Прытыцкі. У далёкім 80-м годзе я пайшоў у першы клас школы, якая носіць яго імя. І зараз вось атрымаў унікальную магчымасць "пагасцяваць" у месцы яго "баявой славы" :-)

Увогуле я не сумую, нават наадварот. Беларусь "турэмная" мала чым адрозніваецца ад Беларусі "свабоднай". Рэжым ёсць рэжым. І там у вас, і тут у мяне :-) Хіба, што тут у турме ўсё яшчэ больш скандэнсавана.

З цікавасцю збіраю матэрыял для "посттурэмнага рэпартажа", хоць з'явіцца яму будзе наканавана праз некалькі гадоў, але запэўніваю вас, ад гэтага ён не стане меней цікавым. А як вы там?

poczobut.livejournal.com

***

Журналіст Андрэй Пачобут абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ. Журналіст і адвакат пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. За абразу прэзідэнта закон прадугледжвае пазбаўленне волі да двух гадоў, за паклёп на Лукашэнку — да 4 год пазбаўлення волі.

Злачынства абласная пракуратура знайшла ў публікацыях журналіста ў LiveJournal і польскай «Газеце Выборчай».

Ад 6 красавіка Андрэй знаходзіцца пад вартай у гродзенскім СІЗА №1.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць