Улада11

WikiLeaks: Гандаль закладнікамі па-беларуску

Telegraph апублікаваў тэкст дэпэшы, з якой вынікае, што Мінск за вызваленне палітычных вязняў Парсюкевіча, Кіма і Казуліна запатрабаваў ад Захаду "важнага сігналу аб паляпшэнні клімату".

Брытанская газэта The Telegraph, са спасылкай на WikiLeaks, апублікавала тэкст дэпэшы з амэрыканскай амбасады ў Лёндане 21 жніўня 2008 году, зь якой вынікае, што Менск за вызваленьне палітычных вязьняў Сяргея Парсюкевіча, Андрэя Кіма і Аляксандра Казуліна запатрабаваў ад Захаду «важнага сыгналу аб паляпшэньні клімату».

Паводле амэрыканскіх дыпляматаў, Зоя Калантай, намесьніца сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН, перадала на сустрэчы з прадстаўніком МЗС Вялікабрытаніі Дэйвідам Бэндарам просьбу аб дапамозе ў арганізацыі беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане ў лістападзе 2008.

«Калантай мела на ўвазе канкрэтную паслугу. Беларускі ўрад арганізуе інвэстыцыйны форум у Лёндане 18–19 лістапада і хоча, каб у ім узяў удзел і выступіў з прамовай прэм’ер-міністар. Калантай прасіла Бэндара пасадзейнічаць у атрыманьні візы для прэм’ер-міністра, а таксама аб дапамозе ў лягістыцы і захадах бясьпекі. Бэндар сказаў, што брытанскі ўрад разважыць гэтую просьбу, але даў Калантай зразумець, што адказ будзе залежаць ад паводзінаў яе ўраду, у прыватнасьці, ад таго, як ён паставіцца да назіральнікаў АБСЭ на выбарах 28 верасьня» — напісалі амэрыканскія дыпляматы ў дэпэшы Дзярждэпартамэнту ў Вашынгтоне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць