Улада66

Сікорскі назваў у Бруселі два сцэнары беларускіх выбараў

Гэта пазітыўны сцэнар больш цесных стасункаў Беларусі з ЕЗ, калі выбары будуць справядлівымі, незалежна ад пераможцы, або шлях самаізаляцыі ў выпадку, калі выбары пройдуць, як і раней.

Тэма Беларусі і нядаўні візіт у Мінск міністраў замежных спраў Польшчы і Германіі стала адной з асноўных на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Еўразвязу, якая адбылася 22 лістапада ў Бруселі. Аб гэтым паведамляе Informacyjna Agencja Radiowa.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў краіны ЕЗ накіраваць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 19 снежня і ўважліва сачыць за выбарчай кампаніяй.

Польскі міністр падкрэсліў, што снежаньскія выбары вырашаць пытанне адносна будучага месца нашай краіны ў Еўропе. Пры гэтым ён назваў два магчымыя сцэнары развіцця падзей. «Гэта пазітыўны сцэнар больш цесных стасункаў Беларусі з Еўразвязам, калі выбары будуць справядлівымі, незалежна ад пераможцы, альбо шлях самаізаляцыі ў выпадку, калі выбары пройдуць, як і раней», — адзначыў Сікорскі.

Як паведамлялася, 2 лістапада Радаслаў Сікорскі разам з міністрам замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвэле пабываў у Мінску з афіцыйным візітам. Падчас сустрэч з кіраўніцтвам Беларусі прадстаўнікі Бруселя заявілі, што ад дэмакратычнасці сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў будуць залежаць далейшыя стасункі Беларусі і Еўразвяза, а таксама патэнцыйная фінансавая падтрымка нашай краіны. У сваю чаргу, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што выбары ў Беларусі пройдуць «без сучка и задоринки».

«Мы ловім на слове прэзідэнта Лукашэнку, — заявіў журналістам Радаслаў Сікорскі. — Нам, дасведчаным палітыкам, зразумела, якая палітычная сістэма ёсць у Беларусі. Але мы прыехалі, каб выказаць салідарнасць з усім беларускім народам, у якога ёсць такія самыя правы, як ва ўсіх еўрапейцаў. Мы даём шанец і ўладам. Будуць сумленныя выбары — будзе падтрымка ад Еўразвяза. Не будзе сумленных выбараў па ўсёй працэдуры — усё застанецца так, як было дагэтуль».

Апроч гэтага, Радаслаў Сікорскі ўпершыню назваў памер патэнцыйнай фінансавай выгоды для нашай краіны ад збліжэння з Еўропай — 3 млрд еўра на працягу трох наступных гадоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць