Культура22

50 год мастаку Сержуку Цімохаву

8 верасня споўнілася 50 год намесніку старшыні Беларускага саюза мастакоў Сержуку Цімохаву.

Цімохаў нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Кротаў Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча імя Аляксея Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў працаваў у Гомельскім і Віцебскім мастацкіх камбінатах. З 1989 года — галоўны мастак Полацка (Віцебская вобласць), з 1992 года — заснавальнік і дырэктар полацкай галерэі «Рыса».

Як адзначаюць мастацтвазнаўцы, у сваіх творах Цімохаў імкнецца ўвасобіць першаасновы быцця беларусаў, іх язычніцкія традыцыі, фантасмагорыі і касмаганізм праз сімвалічнасць зместу і формы, суразмернасць фактурнасці, выяўленчасці і абстрагаванай умоўнасці, жывапіснасць і тонкія колеравыя спалучэнні. Мастак працуе ў станковым жывапісе і графіцы, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Творы Цімохава знаходзяцца ў музеях Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі і Польшчы. З’яўляецца лаўрэатам II Міжнароднага Шагалаўскага пленэру (1997), уладальнікам Гран-пры VII Міжнароднага біенале ілюстрацыі «Залатое пяро Бялграда» (2003) і лаўрэатам I Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008). Аўтар 17 персанальных выстаў у Беларусі, Германіі, Польшчы і Сербіі.

У інтэрв’ю БелаПАН першы намеснік старшыні БСМ Рыгор Сітніца назваў Цімохава «адным з лідараў сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва, вельмі яркім мастаком са сваім аўтарскім пазнавальным стылем, што і адрознівае мастака ад рамесніка». «Паводле слоў Сітніцы, гэты стыль угрунтаваны менавіта на нацыянальных традыцыях, на моцнай акадэмічнай прафесійнай школе. «Разам з тым Цімохаў убірае ў сябе мастацкі досвед усяго свету, што дае вельмі нечаканы, яркі і высакаякасны мастацкі вынік», — падкрэсліў Сітніца. Паводле яго слоў, юбіляр — гэта чалавек, які нетаропка, паступова, вельмі ўпэўнена і грунтоўна падымае сябе па лесвіцы мастацкай дасканаласці.

«Я люблю ўсё, што ён робіць, з вялікім захапленнем сустракаю кожны яго новы твор і заўсёды чакаю адкрыццяў і прыемнай нечаканасці. Тым больш, што мы з ім землякі — палешукі і аднадумцы ў грамадскіх, мастацкіх і маральных арыенцірах», — сказаў Сітніца.

Ён назваў Цімохава «выдатным арганізатарам», які праявіў свае здольнасці і ў кіраўніцтве БСМ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

Новая мадэль Anthropic вымусіла главу Мінфіна ЗША правесці экстранную нараду з кіраўнікамі найбуйнейшых банкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць