Эканоміка

Беларусь не атрымае доступу да трубаправода «Адэса-Броды»

Украіна хутчэй за ўсё не пагодзіцца на такі крок.

Украіна хутчэй за ўсё не пагодзіцца на замову Беларусі запоўніць вэнэсуэльскай нафтай трубапровад «Адэса-Броды».

Кіеўскі экспэрт у энэргетычных пытаньнях Міхаіл Ганчар ў інтэрвію ВВС заявіў, што ўкраінская ўлада ня пойдзе на тое, каб з-за транзыту нафты трубаправодам у Беларусь абвастрыць адносіны з Расеяй:

«Я глыбока сумняюся ў гэтым. На жаль, таму што па-сутнасьці, як мы разумеем, закупка вэнэсуэльскай нафты нараджае негатыўную рэакцыю ў Расеі, якая бачыць у гэтым тое, што Беларусь вызваляецца ад рычага залежнасьці з расейскага боку.
І таму, калі Украіна ў гэтым кантэксьце будзе спрыяць беларускаму боку, то аўтаматычна яна падвяргаецца пэўным праблемам з Расеяй. І цяперашняя ўлада ва Ўкраіне, мне здаецца, не гатова будзе ісьці на тое, каб абвастрыць адносіны з Расеяй. Мне здаецца, што гэта адна з прычын, чаму беларусы так актыўна працуюць зараз з балтыйскімі партамі».

Закупка вэнэсуэльскай нафты нараджае негатыўную рэакцыю ў Расеі, якая бачыць у гэтым тое, што Беларусь вызваляецца ад рычага залежнасьці з расейскага боку

Міхаіл Ганчар нагадаў, што варыянт пастаўкі нафты для патрэб Беларусі з выкарыстаньнем ўкраінскай нафтатранспартнай сыстэмы і менавіта нафтаправода «Адэса-Броды» быў апрацаваны на замову беларускага боку яшчэ ў 1995 годзе.

Зараз нафтаправод «Адэса-Броды» працуе ў рэвэрсным кірунку і перапампоўвае расейскую нафту. Беларусь спадзяецца да 2012 году павялічыць аб’ём паставак нафты з Вэнэсуэлы да 10 мільёнаў тон і задзейнічаць пры гэтым для транзыту ўкраінскі трубаправод «Адэса-Броды».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе14

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць