Свет22

У Балгарыі выбухнуў склад боепрыпасаў кампаніі, якая пастаўляла зброю Украіне

У Балгарыі адбыліся выбухі і пажар на складзе боепрыпасаў кампаніі EMCO. Паводле інфармацыі мэра горада Траўна Дэнча Мінева, пажар на тэрыторыі склада ўжо патушаны, усіх работнікаў прадпрыемства эвакуявалі, ніхто з іх не пацярпеў, піша The Moscow Times.

З-за задымлення ўлады заклікалі жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў зачыніць вокны, карыстацца ахоўнымі маскамі і без неабходнасці не выходзіць на вуліцу. Пры гэтым некаторыя населеныя пункты, размешчаныя побач з прадпрыемствам, эвакуявалі.

Міністр унутраных спраў Балгарыі Іван Дэмерджыеў заявіў, што папярэдне прычынай здарэння маглі стаць унутраныя фактары. Улады таксама прымаюць меры, каб не дапусціць распаўсюджвання агню на іншыя будынкі.

Кампанія EMCO належыць балгарскаму гандляру зброяй Эміліяну Гебраву, які таксама займаецца вытворчасцю ўзбраенняў. У 2021 годзе ён расказваў, што яго кампанія пастаўляла вайсковую тэхніку ва Украіну пасля 2014 года. Паводле інфармацыі, якую выданню The New York Times паведамлялі ўкраінскія чыноўнікі, EMCO яшчэ ў 2014 годзе заключыла кантракт на пастаўку артылерыйскіх боепрыпасаў Украіне.

Балгарыя працягвае вырабляць боепрыпасы савецкага ўзору. Паводле ацэнак балгарскіх уладаў, на краіну прыпадае прыкладна траціна патронаў і снарадаў такога тыпу, якія ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ў вайне супраць Расіі. Значная частка гэтай прадукцыі паступае ў краіны, якія перадаюць Украіне ўласныя запасы ўзбраенняў.

Міністр абароны Балгарыі Тодар Тагараў раней заяўляў, што больш за палову балгарскай вытворчасці боепрыпасаў непасрэдна ці ўскосна накіроўваецца ва Украіну. Значная частка паставак прыпадае на EMCO.

Выбухі на балгарскіх складах боепрыпасаў ужо неаднаразова рабіліся прадметам расследаванняў. У 2011 годзе выбух адбыўся на складзе ў Лаўнідоле, у 2015‑м — на складах у Іганаве, а ў 2020 годзе — на аб'екце ў Мгліжы. Балгарскія праваахоўныя органы правяралі магчымую датычнасць да гэтых інцыдэнтаў расійскіх спецслужбаў. У 2021 годзе пракуратура заявіла аб падазрэннях у дачыненні да шасці грамадзян Расіі.

Акрамя таго, 31 ліпеня 2022 года і 25 чэрвеня 2023 года выбухі адбываліся на складах EMCO каля Карнабата. Абодва выпадкі таксама расследаваліся балгарскай пракуратурай.

Сам Эміліян Гебраў раней заяўляў, што ў 2015 годзе яго двойчы спрабавалі атруціць рэчывам, падобным да нервова-паралітычнага агента «Навічок». Прадпрымальнік звязваў гэтыя спробы з дзейнасцю расійскіх спецслужбаў.

Каментары2

  • мишкин и чепига
    10.08.2026
    Думаю что это мышкины и чепиги сделали. Ведь Болгария разрешает всякому сброду из россии к себе приезжать. Или "дипломаты" это сделали.
  • Оттуда
    10.08.2026
    мишкин и чепига, да кондиционер хлопнул, не впервой уже.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць