Грамадства44

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў

З 6 па 16 жніўня ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя «Матацыкліст», падчас якой супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, як паведамляе прэс-служба МУС, узмацнілі кантроль за выкананнем Правіл дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Толькі за першыя чатыры дні акцыі — з 6 па 9 жніўня — было выяўлена каля 748 парушэнняў, учыненых матацыклістамі. Дзесяць кіроўцаў затрымалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Яшчэ 57 чалавек былі адхіленыя ад кіравання, паколькі не мелі права кіраваць транспартнымі сродкамі. 74 матацыклы змясцілі на ахоўныя стаянкі.

Для правядзення рэйдаў задзейнічалі максімальную колькасць мотапатрулёў. Пры выяўленні грубых парушэнняў выкарыстоўваюцца таксама беспілотныя лятальныя апараты і магчымасці Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Каментары4

  • Дэцыбелы
    10.08.2026
    І сапраўды, з гэтымі "пердункамі" трэба нешта рабіць.
  • Сымон
    11.08.2026
    Чарговы мянтоўскі аўрал пасля рэзананснага інцыдэнту замест сістэмнай прафілактычнай працы, каб у выніку бульбафюрэр на камеры прапаганды прыняў справаздачу ад Кубракова - маўляў клапоціцца ж.
  • Колхозная приемственность
    11.08.2026
    Папка давно перестал на публике ездить на лыжах,
    видимо, старшенький Витя перестал ездить на мотоцикле...))

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць