Грамадства55

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы

У Варшаве дарожная паліцыя спыніла для праверкі грамадзяніна Беларусі, але яго пасведчанне кіроўцы падалося патрульным падазроным. Высветлілася, мужчына купіў яго некалькі гадоў таму ў Расіі. Цяпер ён можа атрымаць рэальны тэрмін у Польшчы, вынікае з паведамлення дарожнай паліцыі, піша выданне Most.

Фота: ksp.policja.gov.pl

Аўтамабіль Toyota, за рулём якога быў беларус, спынілі падчас аперацыі «Бяспечныя перавозкі 2026» на вул. Aleje Jerozolimskie. Кіроўца паказаў пасведчанне, але ўжо пры яго першасным аглядзе ў супрацоўнікаў узніклі падазрэнні.

«Падрабязны аналіз з выкарыстаннем павелічальнага шкла, абсталяванага ультрафіялетавай падсветкай, паказаў адсутнасць характэрных ахоўных элементаў і прыкметы таго, што дакумент быў выраблены метадам струмянёвага друку», — паведамілі ў паліцыі.

Тады кіроўца прызнаўся, што набыў дакумент некалькі гадоў таму ў Расіі за 1000 еўра.

Мужчыну затрымалі, пасведчанне кіроўцы канфіскавалі, а машыну эвакуявалі.

За выкарыстанне падробленага або змененага дакумента як сапраўднага ў Польшчы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

Каментары5

  • Шараборын
    10.07.2026
    Яго дэпартуюць .
  • алкаш
    10.07.2026
    Интересно узнать его цель визита?
  • Indrid Cold
    11.07.2026
    Найпершне галасі! , чалавек які натхняецца рускай культурай - заўсёды быў і будзе лохам. Спачатку заплаціць 1000 даляраў за фантык, пазней праблемы з законам у цывілізаваным свеце.
    Такія, дарэчы інвестуюць у крыпту і купляюць падпіску на ШІ

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць