Грамадства

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў раптоўна страціў пасаду ў маі. Яго звальненне адбылося на фоне чутак пра яго арышт і махінацыі з нерухомасцю — тады Следчаму камітэту нават прыйшлося выступаць з афіцыйным абвяржэннем гэтай інфармацыі.

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў прызначаны кіраўніком адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон». Адпаведная пастанова Савета міністраў была апублікаваная 9 ліпеня.

На гэтай пасадзе ён змяніў Дзмітрыя Лебедзя, якога звольнілі па пагадненні бакоў.

Аляксандр Лукашэнка зняў Прывалава з пасады кіраўніка Гомеля 12 мая пасля трох з паловай гадоў працы. Яго месца заняў Руслан Пархамовіч (былы памочнік Лукашэнкі па рэгіёне).

Прычыны гэтай кадравай перастаноўкі тады не агучваліся.

На фоне адстаўкі выданне «Флагшток» паведаміла пра магчымае затрыманне Прывалава па справе аб махінацыях з кватэрамі і змяшчэнне яго ў СІЗА.

Аднак 18 чэрвеня Следчы камітэт абверг гэтыя чуткі, заявіўшы, што ніякага крымінальнага пераследу ў дачыненні да экс-чыноўніка няма, і пачаў крымінальную справу за паклёп.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць