Свет

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Праграмы разлічаныя на ўсіх грамадзян Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Pamela Smith / AP

Поўнае фінансаванне выдаткаў

Грамадзяне Беларусі маюць унікальную магчымасць узяць удзел у трох вядомых міжнародных праграмах, што фінансуюцца Урадам ЗША: Hubert H. Humphrey Fellowship, Fulbright Foreign Student Program і Fulbright Faculty Development Program. Усе праграмы забяспечваюць поўнае фінансаванне выдаткаў і спрыяюць развіццю прафесійнага патэнцыялу, акадэмічных ведаў і міжнародных сувязей.

Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (Hubert HHumphrey Fellowship)

Тэрмін падачы заявак — 9 жніўня 2026 года, 23:59 (UTC+3).

Гадавая праграма для дасведчаных спецыялістаў(-ак) з лідарскім патэнцыялам і імкненнем працаваць на карысць грамадства. Удзельнікі(-цы) распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

Падыходзіць для спецыялістаў у галінах: дзяржаўнай палітыкі, эканомікі, правоў чалавека, журналістыкі, аховы здароўя, экалогіі, адукацыі ды інш.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу;
  • добры ўзровень англійскай;
  • лідарскі патэнцыял.

Падрабязней: Hubert H. Humphrey Fellowship Progra — AC Belarus

Праграма Fulbright Faculty Development Program для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ (FFDP)

Тэрмін падачы заявак на праграму FFDP — 2 жніўня 2026 года, 23:59 (UTC+3).

Семестравая прафесійная стажыроўка для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ без атрымання ступені. Праграма дае магчымасць распрацаваць новыя курсы, палепшыць методыкі выкладання, правесці даследаванні і наладзіць акадэмічныя сувязі.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • з’яўляцца выкладчыкам(-цай) установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;
  • мець досвед выкладання ва ўстанове вышэйшай адукацыі не меншы за два гады на момант падачы заяўкі;
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Faculty Development Program (FFDP) — AC Belarus

Праграма Fulbright Foreign Student для замежных студэнтаў(-ак) (FFSP)

Тэрмін падачы заявак на праграму FFSP — 2 жніўня 2026 года, 23:59 (UTC+3).

FFSP дазваляе атрымаць ступень магістра ў ЗША ў галінах міжнародных адносін, адукацыі, права, экалагічнай палітыкі, дзяржаўнага кіравання, журналістыкі, аховы здароўя ды інш.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Foreign Student Program (FFSP) — AC Belarus

Умовы ўдзелу і фінансаванне

Усе праграмы цалкам фінансуюцца і ўключаюць:

  • навучанне або стажыроўку;
  • аплату авіяпералётаў;
  • штомесячную стыпендыю;
  • медыцынскую страхоўку;
  • падтрымку ў візавых працэдурах;
  • візавую падтрымку для сям’і на працягу праграмы.

Роўны доступ

Удзел у праграмах магчымы для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, незалежна ад месца жыхарства. Усе канкурсанты(-кі) маюць роўныя правы, незалежна ад расы, полу, мовы, рэлігіі ці іншых прыкмет.

Па ўсіх пытаннях пішыце на: belarus@americancouncils.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы4

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць