Спорт11

За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?

Асноўны і дадатковы час матча 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе Аўстралія — Егіпет каціўся да нічыі, калі трэнер Тоні Попавіч прыняў неадназначнае рашэнне.

Фота: Julio Cortez / AP

На апошняй хвіліне дадатковага часу ён замяніў 22‑гадовага Патрыка Біча, што выступае за «Мельбурн Сіці», на больш вопытнага гульца іспанскага «Левантэ» 34‑гадовага Мэцью Раяна.

Біч згуляў ва ўсіх трох паядынках групавога турніру, а для Раяна гэта быў дэбют на чэмпіянату свету.

У 2022 годзе аўстралійцы ўжо выкарыстоўвалі падобны тактычны ход. У фінале кваліфікацыі да чэмпіянату свету яны сустрэліся са зборнай Перу, і перад серыяй пасляматчавых пенальці замест Раяна на поле выйшаў Эндру Рэдмэйн. Тады Аўстраліі ўдалося атрымаць перамогу, піша Sports.ru.

Аднак гэтым разам замена не спрацавала.

Брамнік, які выйшаў на замену, ніводнага разу не выратаваў сваю каманду, а двое яго партнёраў не рэалізавалі свае ўдары ў серыі пенальці (вышэй варот і штанга) — у выніку зборная Аўстраліі пакінула турнір, а Егіпет у 1/8 фіналу згуляе з Аргенцінай.

Каментары1

  • 20 год у афсайдзе
    04.07.2026
    Чарговая серыя пенальці - знову некалькі стрэлаў міма.

    Калі ў фінале 1994 ў Лос-Анжэлесе Барэзі і Баджа не трапілі па брамцы, гэта змяніла стаўленне для серый пенальці. Наступныя 2 пакаленні гульцоў куды сур'ёзней ставіліся да гэтага практыкавання.

    Мо, апасля гэтага кубка таксама нешта зменіцца.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта32

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць