Грамадства33

Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей

У Беларусі пачалася рэалізацыя праекта па захаванні мядзянкі звычайнай — самай рэдкай змяі краіны, занесенай у Чырвоную кнігу. Навукоўцы ўжо выпусцілі ў прыроду першых маладых асобін, якіх вырасцілі ў спецыяльных умовах, піша выданне «Смартпрэс».

Праект распрацавалі спецыялісты Палескага аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спачатку яны даследавалі месцы, дзе яшчэ захаваліся папуляцыі мядзянкі, і выявілі найбольшую з іх на паўднёвым захадзе Палесся. Там правялі работы па паляпшэнні ўмоў для жыцця рэдкай рэптыліі.

Аднак чаканага павелічэння колькасці змей не адбылося. Наадварот, за некалькі гадоў папуляцыя пачала змяншацца. Па словах навукоўцаў, прычынай стала тое, што на невялікай тэрыторыі змей стала больш, і яны часцей гінулі пад коламі транспарту або станавіліся здабычай драпежных птушак.

Пасля гэтага даследчыкі змянілі падыход. Яны адлавілі самца і самку мядзянкі, а іх патомства пачалі вырошчваць у бяспечных умовах, каб маладыя змеі дасягнулі ўзросту, калі іх шанцы на выжыванне ў дзікай прыродзе становяцца значна вышэйшымі.

Для выпуску выбралі ўчастак каля адной з вёсак з лугамі, хмызнякамі і рэдкалессем. На думку спецыялістаў, гэта месца добра падыходзіць для маладых мядзянак і менш прывабнае для іх натуральных ворагаў.

Першыя вырашчаныя змеі былі выпушчаныя ў прыроду 19 чэрвеня. Паводле назіранняў навукоўцаў, яны хутка асвоіліся і разпаўзліся па навакольнай тэрыторыі.

Даследчыкі спадзяюцца, што гэтыя асобіны стануць асновай новай папуляцыі рэдкай рэптыліі. У наступным годзе плануецца выпусціць яшчэ адну групу маладых мядзянак, а пакуль спецыялісты працягваюць назіраць за тым, як яны прыжываюцца ў натуральным асяроддзі.

Каментары3

  • Животновод
    02.07.2026
    На среднем фото не медянка.
  • Тур
    03.07.2026
    Ягы не атрутныя?…
  • Проста жыхар
    03.07.2026
    Животновод, і, падобна, ўвогуле не змяя, а бязногая яшчарка.

Цяпер чытаюць

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы1

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Усе навіны →
Усе навіны

Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах1

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне9

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы1

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць