Свет22

У Мексіцы з'явіўся свой Бэтмен, які палюе на вулічных злодзеяў і прывязвае іх да ліхтарных слупоў ФОТЫ

Паліцыя мексіканскага штата Халіска расследуе серыю выпадкаў самасуду: невядомы чалавек прывязвае да ліхтарных слупоў меркаваных выкрадальнікаў матацыклаў і ровараў, пакідаючы побач шыльды з абвінавачаннямі. За гэта мясцовыя журналісты далі яму мянушку «Бэтмен».

Тут і далей фота: LuisCardenasMx / Х

Хваля незвычайных інцыдэнтаў пачалася ў горадзе Лагас-дэ-Марэна ў сярэдзіне чэрвеня. На сёння, як паведамляе The Telegraph, паліцыя зафіксавала як мінімум пяць выпадкаў, калі маладых людзей знаходзілі прывязанымі да ліхтарных слупоў.

На ілбах затрыманых было напісана слова «ratero» (з іспанскай — «злодзей»), а на тварах часта былі намаляваныя каціныя вусы. У некаторых выпадках рот ахвяр быў заклеены, а побач знаходзіліся ровары або матацыклы, якія тыя нібыта спрабавалі скрасці, а таксама шыльды з абвінавачваннямі.

На фатаграфіях у некаторых мужчын відаць парэзы, сінякі і сляды крыві на тварах, што сведчыць пра тое, што перад гэтым іх, імаверна, збілі. У адным з выпадкаў двух мужчын прывязалі да ліхтарнага слупа спінамі адзін да аднаго.

Паводле мясцовых СМІ, невядомы выканаўца нібыта расчараваўся ў працы праваахоўных органаў і вырашыў самастойна караць меркаваных злачынцаў. Мексіканскі журналіст Луіс Кардэнас, які апублікаваў у інтэрнэце серыю фотаздымкаў меркаваных злодзеяў, празваў гэтага чалавека «Бэтменам з Лагас-дэ-Марэна» па аналогіі з героем коміксаў, які бярэ правасуддзе ў свае рукі. 

Дзяржаўны сакратар па бяспецы Халіска Хуан Пабла Эрнандэс паведаміў, што паліцыя зафіксавала пяць такіх выпадкаў і вядзе пошук асоб, якія могуць быць да іх датычныя. Пракурор штата Халіска пацвердзіў, што расследуюцца як самі напады, так і абвінавачанні ў крадзяжах матацыклаў і ровараў.

Пры гэтым пракуратура падкрэсліла: нават калі прывязаныя мужчыны сапраўды могуць быць датычныя да крадзяжоў, на гэты момант яны з'яўляюцца ахвярамі, паколькі былі незаконна збітыя і пазбаўленыя свабоды. Супрацоўнікі экстранных службаў аказалі ім медыцынскую дапамогу. Пакуль невядома, ці будзе камусьці з іх прад'яўлена абвінавачанне ў крадзяжах.

Паводле паліцыі, ужо вызначаныя дзве машыны, якія могуць быць звязаныя з гэтымі інцыдэнтамі, аднак затрыманняў пакуль не было.

Як адзначае выданне, гісторыя разгортваецца ў адным з самых крымінагенных рэгіёнаў Мексікі. Штат Халіска разам з суседнім штатам Мехіка ўваходзіць у лік рэгіёнаў з самым высокім узроўнем маёмасных злачынстваў. Паводле звестак паліцыі, больш за палову ўсіх крадзяжоў у краіне прыпадае менавіта на гэтыя два штаты.

Акрамя таго, Халіска з'яўляецца апорнай тэрыторыяй картэля «Новае пакаленне Халіска» (CJNG) — адной з найбуйнейшых і найбольш жорсткіх злачынных арганізацый Мексікі. Паводле ацэнак амерыканскіх уладаў, менавіта гэты картэль адыгрывае ключавую ролю ў кантрабандзе фентанілу і іншых наркотыкаў у ЗША.

У цэлым Мексіка ўжо шмат гадоў сутыкаецца з высокім узроўнем злачыннасці. Паводле афіцыйных даных, толькі ў 2023 годзе ў краіне было зарэгістравана больш за 36 тысяч гвалтоўных захопаў аўтамабіляў. Крадзяжы матацыклаў і ровараў таксама застаюцца распаўсюджанай праблемай. Пры гэтым яны часта выкарыстоўваюцца для здзяйснення іншых злачынстваў. Паводле ацэнак уладаў штата Мехіка, каля 70% злачынстваў у рэгіёне здзяйсняецца з выкарыстаннем матацыклаў.

Каментары2

  • cxg
    30.06.2026
    напішыце артыкул пра "Citizen Vigilante"
  • класіка
    30.06.2026
    Паліцыя палюе на вігіланта, а не на злачынцаў

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць