У мінскім выдавецтве «Сувіг» выйшла кніга вершаў Ігара Бабкова з назвай «Сляза і камень».

Кніга ўжо даступная для набыцця ў кнігарні «Акадэмічная кніга», неўзабаве мае з’явіцца і ў іншых месцах, піша bellit.info.
Паэт застаецца верным сабе: медытатыўным і метафізічным.

Ігар Бабкоў — паэт, філосаф, вандроўнік. Аўтар кніг паэзіі «Solus Rex» (1992), «Герой вайны за празрыстасць» (1998), «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), раманаў «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), «Хвілінка: тры гісторыі» (2013), «Хвілінка: другая кніга» (2017), кнігі эсэ «Каралеўства Беларусь: вытлумачэнні ру(і)наў» (2005). Жыве ў Мінску.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары