Свет22

Літоўскую актывістку, якая пастаянна гойсала ў Мінск, асудзілі да абмежавання волі за адмаўленне злачынстваў СССР

Віленскі акруговы суд у сераду прысудзіў Эрыцы Швянчэнене паўтара года абмежавання свабоды без інтэнсіўнага нагляду за публічнае адмаўленне злачынстваў СССР, паведамляе LRT.

Эрыка Швенчэнене. Фота: Svetlana Bolnienė

Акрамя таго, Швянчэнене абавязаная на працягу ўсяго тэрміну адбыцця пакарання працаваць або стаяць на ўліку ў Службе занятасці, а таксама неадкладна выдаліць са свайго акаўнта ў фэйсбуку публічны запіс, які груба прыніжае значэнне трагедыі ў Медніках.

Астатнюю частку прысуду Віленскага ўчастковага суда суд пакінуў без зменаў, а апеляцыйную скаргу адваката Швенчэнене Святланы Найдзенка адхіліў.

«Даводзілася, што асуджаная, апублікаваўшы гэты запіс, не адмаўляла факт трагедыі ў Медніках [31 ліпеня 1991 года былі забітыя савецкімі амапаўцамі сямёра літоўскіх мытнікаў — НН], не прыніжала ахвяр, а толькі выказала сваё меркаванне і ўзняла пытанне аб абставінах расследавання справы, абапіраючыся на агульнадаступныя крыніцы. (…) Суд, безумоўна, згодны з тым, што кожны чалавек мае права выказваць свае перакананні і меркаванні, аднак гэтым правам неабходна карыстацца належным чынам», — патлумачыла суддзя.

У лютым Віленскі гарадскі ўчастковы суд асудзіў Швенчэнене за тое, што ў ліпені 2024 года, у 33‑ю гадавіну трагедыі ў Медніках, яна наўмысна, у абразлівай форме апублікавала ў Facebook запіс, які груба прыніжае агрэсію СССР супраць Літвы ў 1991 годзе. За гэта яна была аштрафавана на 3750 еўра.

Эрыка Швянчэнене са сваімі прыхільнікамі па Асацыяцыі «Міжнародны форум добрасуседства» неаднаразова прыязджала ў Беларусь, дзе бралі ўдзел у праўладных мерапрыемствах, а таксама запрашаліся ў прапагандысцкія перадачы, дзе ў якасці замежных экспертаў расказвалі розныя небыліцы пра Літву і Еўрасаюз.

Каментары2

  • Будзе
    17.06.2026
    100% калябарантка
  • бабруйчанін
    17.06.2026
    Нагадаю рэпартаж расейскага журналіста П Шарамета на мяжы РБеларусь і Летувы ..і парушэнне мяжы расейскім журналістам ...
    ( таксама " загончык Беларусі" малы быў)
    Да чаго?? На будучыню...і зараз есць журналісты і ні толькі

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік58

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад16

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету5

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік58

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць