Грамадства1212

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі

Журналіст Дзмітрый Гурневіч звярнуў увагу на грамадскую ініцыятыву — зварот да кіраўніцтва Музея Бітвы пад Грунвальдам з просьбай усталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу бел-чырвона-белы штандар.

Сёння на Грунвальдскім полі лунаюць дзяржаўныя сцягі Польшчы, Літвы і Украіны, аднак беларуская сімволіка, нягледзячы на каласальны гістарычны ўклад нашых продкаў у супольную перамогу 1410 года, там адсутнічае.

Аўтары петыцыі нагадваюць, што харугвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя на беларускіх землях — у Полацку, Віцебску, Наваградку, Гродне, Менску і іншых гарадах, — змагаліся супраць Тэўтонскага ордэна нароўні з саюзнікамі.

Усталяванне БЧБ-сцяга, пад якім беларусы абвясцілі сваю дзяржаўнасць у 1918 годзе, аднавілі незалежнасць у 1991 годзе, які ў 2020 годзе стаў сімвалам мірнага пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і дыктатуры, аўтары называюць актам гістарычнай справядлівасці. А таксама знакам салідарнасці ў час, калі беларускі народ перажывае прыгнёт дыктатуры і ідэалогіі рускага свету.

Дзмітрый Гурневіч назваў гэтую ініцыятыву «вельмі талковай», аднак выказаў здзіўленне нізкай актыўнасцю суайчыннікаў.

Паводле яго слоў, пры наяўнасці сотняў тысяч беларусаў у Польшчы петыцыю на момант публікацыі падпісалі ўсяго каля 200 чалавек.

Журналіст заклікаў да масавай падтрымкі звароту і адзначыў, што было б ідэальна, каб подпісы пад ім паставілі і вядомыя беларускія палітыкі, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы, уключаючы Зянона Пазняка, Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і Андрэя Саннікава.

Сам Гурневіч петыцыю не толькі ўжо падтрымаў, але і паабяцаў дадаткова звязацца з кіраўніцтвам музея па тэлефоне, каб асабіста агучыць гэтую просьбу.

Каментары12

  • Samus
    17.06.2026
    Добрая справа!
  • .
    17.06.2026
    Штандар - гэта "знамя", ці не? А там флагі ўзнятыя.
    Русь там ужо прадстаўлена. Нашто яшчэ?
  • .
    17.06.2026
    Пералічаныя харугвы сфарміраваныя на рускіх землях. Ці аддзяляў тады нехта тыя землі ад тых, што за Прыпяццю?

Цяпер чытаюць

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

Дыета на квашанай капусце: новы трэнд у адміністрацыі Трампа8

NATO не бачыць ядзернай зброі ў Беларусі

Паглядзіце, як крута перарабілі сталінку каля цэнтра Мінска1

Іранскага доктара дэпартавалі з Беларусі на 30 гадоў2

Легендарны дуб Робіна Гуда ў Шэрвудскім лесе загінуў4

Украіна за суткі запусціла па Расіі 992 дроны. Гэта рэкорд вайны11

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі3

Страла аўтакрана ўпала на рабочага ў Гродне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць