Здароўе11

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»

У Беларусі зарэгістравалі прэпарат на аснове семаглутыду «Семавік», прызначаны для лячэння цукровага дыябету 2‑га тыпу.

Фота: Герафарм

Ён стаў першым у краіне афіцыйным аналагам арыгінальнага дацкага «Аземпіку» і ўжо даступны для пацыентаў, піша «Медыцынскі веснік».

Арыгінальны дацкі медпрэпарат атрымаў сусветную вядомасць яшчэ ў 2022 годзе дзякуючы свайму «пабочнаму» эфекту — ён дапамагае хутка зніжаць лішнюю вагу, нагадвае Onliner.by.

Раней у беларускіх аптэках яго можна было набыць толькі па разавых дазволах Міністэрства аховы здароўя: незарэгістраваны сродак увозіўся ў краіну кропкава. З-за гэтага лек не заўсёды быў у наяўнасці і ў патрэбнай колькасці.

Цяпер жа Міністэрства аховы здароўя афіцыйна сертыфікавала альтэрнатыву. Вытворца першага зарэгістраванага ў краіне аналага — расійская фармацэўтычная кампанія «Герафарм».

Лек строга рэцэптурны. Кошт раствору для ін’екцый у аптэках вагаецца ў межах 261—280 рублёў.

Каментары1

  • Сімановіч
    17.06.2026
    Трэба дадаць, што, па-першае, «Герафарм» выпускае свой «Семавік», не маючы ліцэнзіі ад распрацоўшчыка «Аземпіка», таму яны самі ні ў якім разе не з’яўляюцца распрацоўшчыкамі і, па сутнасці, гандлююць крадзеным.

    Па-другое, яны купляюць кітайскі семаглутыд і разліваюць яго ў закупленыя шпрыцы — вось і ўся іх вытворчасць. Пры гэтым кошты як у Расіі, так і ў Беларусі выглядаюць трохі неадэкватнымі затрачаным намаганням і сродкам.

    Па-трэцяе, «Семавік», як і «Аземпік», маральна састарэлі. Зараз актуальны прэпарат «Седжара», які таксама выпускаецца «Герафармам». Ён з’яўляецца аналагам амерыканскага «Мунджара», які ўжо вядомы ў Беларусі па ўжыванні адным палітычным дзеячам.

    Тым не менш, гэта навіна добрая: прэпарат рабочы і запатрабаваны ва ўсім свеце.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 19

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал27

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць