Грамадства11

У Віцебску паставілі кветнік у форме дзяўчыны з васількамі ФОТА

У Віцебску з’явіўся новы кветкавы арт-аб’ект, які ўжо прыцягвае ўвагу жыхароў і гасцей горада. Каля Летняга амфітэатра аформілі кветнік у выглядзе сілуэта дзяўчыны, якая трымае ў руках васількі — адзін з галоўных сімвалаў фестывалю «Славянскі базар», паведамляе выданне «Наш портал».

Гэтая кампазіцыя стала цэнтральнай часткай абноўленага кветкавага ансамбля, над якім працуюць спецыялісты прадпрыемства «Віцебскі Зелянбуд». 

Сёлета ў Віцебску робяць стаўку не толькі на традыцыйныя кветнікі, але і на вертыкальныя зялёныя канструкцыі. Новыя элементы ландшафтнага дызайну з’яўляюцца на плошчах Свабоды і Перамогі, уздоўж цэнтральных вуліц, каля Летняга амфітэатра, а таксама ў скверы на вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Акрамя таго, абноўленыя кветкавыя кампазіцыі ўпрыгожылі Кіраўскі і Кастрычніцкі масты.

Галоўным упрыгожаннем гэтага сезона стала менавіта клумба-дзяўчына з васількамі. Мяркуецца, што яна стане адной з самых папулярных фоталакацый падчас правядзення «Славянскага базару», дзе будуць фатаграфавацца як віцябляне, так і турысты.

Побач з амфітэатрам таксама цвітуць кустовыя ружы і каны, якія ствараюць яркі і насычаны фон. Гарадскія азеляніцелі ў гэтым годзе пашырылі асартымент раслін. Акрамя звыклых кветак, выкарыстоўваюцца альтэрнантэра, бакопа і будра плюшчападобная. Гэтыя расліны добра пераносяць перамены надвор’я і захоўваюць прывабны выгляд нават падчас ветру і дажджу.

Асобную ўвагу надалі канам — іх у гарадскім азеляненні стала значна больш, што робіць кветкавыя кампазіцыі яшчэ больш яркімі і выразнымі.

Каментары1

  • Алкаш
    17.06.2026
    Работа в области искусства, меня влекло к себе давно

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць