Грамадства

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская кампанія Daloni Coffee выпусціла тэматычны набор дрып-кавы «Смак Радзімы», прысвечаны гарадам Беларусі. У калекцыю ўвайшлі 12 смакаў, частка з якіх прадстаўлена монагатункамі, а для абласных цэнтраў і Мінска распрацавалі аўтарскія кававыя сумесі, піша Hrodna Life.

Фота: dalonicoffee.by

У набор уключылі смакі, прысвечаныя Мінску, Брэсту, Гродну, Віцебску, Магілёву, Гомелю, Бабруйску, Лідзе, Пінску, Лунінцу, Полацку, Рагачову і Глыбокаму.

Пра набор кампанія расказала ў Threads.

У каментарах яе прадстаўнікі адзначылі, што не змаглі ўключыць усе гарады адразу. Але калі будзе цікавасць пакупнікоў да іншых мясцін, то там плануюць і другую частку калекцыі з іншымі населенымі пунктамі. Каментатары прасілі, напрыклад, Нарач і Баранавічы.

Асобна ў каментарах кампанія расказала пра распрацоўку дрыпа для Ліды. Для яго стварылі спецыяльную ферментацыю з выкарыстаннем нямецкага хмелю і цёмнага піва. А вось якія на смак іншыя гарады, можна даведацца, пакаштаваўшы «Смак Радзімы».

«Гарадскі» набор каштуе 57 рублёў і ўключае ў сябе 12 дрып-пакетаў.

Таксама Daloni Coffee выпусціла турыстычны сэт разам з праектам Vander Group. У яго ўвайшлі дрып-пакеты і «пашпарт вандроўніка» для паездак па Беларусі. Кошт набору склаў 99 рублёў.

Пакаштаваць Гродна на смак. Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі гарадоў
Фота: dalonicoffee.by

Дрып-пакет — гэта кампактны папяровы фільтр з порцыяй меленай кавы. Для прыгатавання напою не патрабуецца кававарка ці турка — дастаткова заліць каву гарачай вадой. У кожным пакеце знаходзіцца каля 12 грамаў кавы. Вытворцы выкарыстоўваюць азотную ўпакоўку, дзякуючы якой прадукт даўжэй захоўвае свежасць і водар. Тэрмін прыдатнасці набору складае шэсць месяцаў.

Тэхналогія дрып-кавы з’явілася ў Японіі ў 1990‑х гадах. Пазней канструкцыю ўдасканалілі: фільтр сталі замацоўваць над кубкам, каб вада праходзіла праз пласт меленай кавы.

Кампанія Daloni Coffee пачала працу ў 2015 годзе. Яе заснаваў Дзмітрый Кіслякоў, які да таго моманту ўжо больш за 13 гадоў займаўся вытворчасцю кавы. Першапачаткова брэнд называўся Coffee Everyday і выпускаў пяць кававых блендаў, названых па днях тыдня — ад панядзелка да пятніцы. Пазней кампанія пашырыла асартымент і засяродзілася на specialty coffee і монагатунках арабікі.

У 2023 годзе кампанія правяла рэбрэндынг і афіцыйна стала называцца Daloni Coffee. Назва звязана са словам «далоні».

«Мы выбралі слова «Далоні» для нашага брэнда, таму што лічым, што далоні людзей — гэта найважнейшы элемент кававага шляху ад ягады да кубка», — напісана на сайце кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц7

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў7

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц7

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць