У чацвер, 21 мая, у Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Віленская, 20) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі паэзіі былога галоўнага рэдактара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука «Незавершанасць. Тонкая кніга». Кніга выйшла ў фондзе «Камунікат».

Згодна з апісаннем, кніга змяшчае «радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцця, з якога выдалена ўсё, акрамя слоў».
Аўтар, былы шматгадовы дырэктар беларускай службы Радыё Свабода, удзячны пэўным асобам-«іпастасям»: «Уладзіміру Арлову, які блукае па розных старонках гэтай кнігі як канчатак «-оў» у пошуках рыфмы; Насці Кудасавай, якая даслала адзін свой верш для першай публікацыі тут, а другі вярнула сюды з таго свету; Уладзіміру Някляеву, які перафарбаваў мой чорна-белы раманс у каляровы».
-
У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку
-
У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер
-
Выйшаў пераклад рамана Рэмарка «У неба няма ўлюбёнцаў»
Каментары