Здарэнні

Літоўская паліцыя знайшла ля мяжы з Польшчай целы двух мігрантаў

Памерлым мужчыну і жанчыне было каля 30—35 гадоў.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo Mindaugas Kulbis, File

У Вілкавішскім раёне былі знойдзены двое мёртвых, магчыма, нелегальных мігрантаў, паведаміла паліцыя ў пятніцу. Памерлым мужчыну і жанчыне было каля 30—35 гадоў, паведамляе BNS.

У зводцы паліцыі адзначаецца, што целы былі знойдзены ў лесе каля Рукштэняў без знешніх прыкмет гвалту.

На месцы здарэння таксама былі затрыманыя яшчэ восем нелегальных мігрантаў без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. Двое чалавек былі дастаўленыя ў бальніцу для агляду. Пазней усе мігранты былі перададзены памежнікам.

Прадстаўнік паліцыі Рамунас Матоніс паведаміў, што памерлыя таксама не мелі дакументаў і з выгляду былі мігрантамі.

Прадстаўнік Дзяржаўнай службы аховы мяжы (VSAT) Гедрус Мішуціс паведаміў BNS, што ёсць падазрэнні, што мігранты трапілі ў Літву з Латвіі, куды, у сваю чаргу, прыйшлі з Беларусі.

«Плануецца, што яны трапяць у Цэнтр рэгістрацыі замежнікаў, а пасля збору доказаў і фактаў латвійскі бок павінен будзе прыняць іх назад», — сказаў Мішуціс.

Паводле яго слоў, мігранты прадстаўляліся грамадзянамі Эфіопіі, Алжыра, Егіпта, Емена і Эрытрэі.

Як адзначыў прадстаўнік VSAT, у апошнія месяцы з Беларусі ў Латвію нелегальна прыбывае значна больш мігрантаў. Пазней многія з іх, як мяркуецца, спрабуюць трапіць у Заходнюю Еўропу праз Літву і Польшчу. Паводле яго, змяніўся і спосаб транспартавання мігрантаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць