Грамадства4040

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска

Паводле яе слоў, прычынай стала яе паходжанне. Пра гэта спявачка распавяла ў Threads.

Фота з інстаграма Маргарыты Ляўчук

«Нам не далі крэдыт на жыллё ў Кіеве, хаця мой муж украінскі вайсковец, ветэран вайны, які ваюе пяты год і быў цяжка паранены. А не далі, таму што жонка ягоная, то бок я, беларуска з беларускім пашпартам. І пофіг, якая ты беларуска і што ты зрабіла для Украіны і для таго, каб Беларусь была вольнай ад рэжыму Лукашэнкі. Крыўдна, мякка кажучы», — напісала оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.

«І больш за ўсё крыўдна за мужа, які жыццё за сваю краіну гатовы аддаць і шмат ужо разоў было не аддаў, а яму тыя, хто ні разу ў акопах не сядзеў, адмаўляюць у тым, што ягонай сям’і больш за ўсё зараз патрэбна — у сваім куце. Ганьба і сорам. Калі ўжо ўкраінцы зразумеюць, што беларусы не ёсць Лукашэнка, асабліва тыя беларусы, хто як і ўкраінцы зараз, жывуць ва Украіне падчас вайны і ваююць на баку Украіны?» — дадала яна.

У Беларусі на Маргарыту заведзена некалькі крымінальных спраў, яна з лета 2020 года жыла ў Вільні. У чэрвені 2024 года Маргарыту ўжо асудзілі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні «Рудабельская паказуха» (ч. 1 арт. 361‑1 КК) і здзяйсненне ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў». Тады яна была завочна асуджаная да тэрміну ад шасці да васьмі гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 500 базавых велічыняў да 800 базавых велічыняў. Дакладны тэрмін не паведамляўся.

Потым яна перабралася ва Украіну, дзе ўзяла шлюб з Русланам Карнійкам, які ваюе на фронце. У 2024 годзе ў пары нарадзілася дзіця. Хлопчыка назвалі Максім.

Каментары40

  • Василь
    18.04.2026
    Банк идиот. Больше добавить нечего.
  • Дзед
    18.04.2026
    Такія ўкраінцы ёсьць: адны - ваююць, другія - разбегліся па ўсім свеце і правы качаюць, трэція сядзяць у Кіееве і хабар з усіх вымагаюць. Тыя, што ваююць -- выклікаюць павагу, астатнія - агіду.
  • Барадзед
    18.04.2026
    Берегут белорусскость Маргариты Левчук как могут, не дают ей забыть, откуда она родом, не дают раствориться и згинуть в пучине украинской жизни. Наша Марго ещё своим внукам будет рассказывать, что она не совсем украинка, а белАруска.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць