Грамадства11

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве

«Мы выступаем супраць неправамернага ціску на Беларусь з боку Захаду», — заявіў Кім Чэн Ын.

Фота: Пул першага

Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын падпісалі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай, паведамляе Пул першага.

«Мы выступаем супраць неправамернага ціску на Беларусь з боку Захаду і выказваем падтрымку і разуменне мерам кіраўніцтва Беларусі, накіраваным на сацыяльна-палітычную стабільнасць, эканамічнае развіццё», — падкрэсліў Кім Чэн Ын.

Лідар КНДР адзначыў, што абедзве краіны імкнуцца да пабудовы шматпалярнага свету, заснаванага на прынцыпах самастойнасці і справядлівасці, а таксама прытрымліваюцца падобнай пазіцыі па многіх пытаннях міжнароднага парадку дня.

«Думаю, што гэта служыць перадумовай для магчымасці далейшага пашырэння і развіцця двухбаковых адносін у адпаведнасці з узаемнымі інтарэсамі дзвюх краін», — сказаў ён.

«Мы выказваем салідарнасць і поўную падтрымку Беларусі, якая імкнецца праводзіць самастойную палітыку, адпаведную сваёй рэальнасці, дасягнуць міру і развіцця, працягваючы пры гэтым развіваць адносіны з традыцыйна дружалюбнымі краінамі», — падкрэсліў Кім Чэн Ын. 

Каментары1

  • біпалярны свет дыктатараў
    26.03.2026
    У дадатку сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву ў былой рф.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць