Грамадства

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

У Германіі ў цягніку рэгіянальных ліній затрымалі 29‑гадовага беларуса, які дапусціў адразу некалькі парушэнняў заканадаўства. Пра гэта паведамляе паліцыя зямлі Саксонія-Ангальт, піша сайт «Беларусь и мир».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: нямецкая паліцыя

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, 12 сакавіка, прыкладна ў 21:18 вечара. Праваднік цягніка Intercity Express, які накіроўваўся з Берліна ў Гале, праінфармаваў праваахоўнікаў пра мужчыну, які падчас праверкі не змог паказаць квіток.

Паліцыянты сустрэлі састаў на платформе №6 вакзала ў Гале. Безбілетнік, які выйшаў з яго, заўважна нерваваўся і паспрабаваў схаваць ад паліцыі нейкі прадмет у рукаве курткі. Гэтым прадметам аказаўся нож.

Пазней у затрыманага таксама знайшлі некалькі флаконаў з анабалічнымі стэроідамі, наркотыкі і яшчэ адзін нож. Асобу мужчыны ўстанавілі па дакументах, якія ён меў пры сабе. Аказалася, што яму было адмоўлена ва ўездзе.

У дачыненні беларуса пачалі разбіральніцтва па падазрэнні ў парушэнні закона аб лекавых сродках, закона аб наркотыках, закона аб зброі, крымінальнага кодэкса і закона аб знаходжанні на тэрыторыі краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам21

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам21

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць