Спорт11

Эдуард Занкавец застанецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі

Выканкам Федэрацыі хакея пагадзіўся з прапановай старшыні ФХРБ Яўгена Ворсіна даручыць штабу Занкаўца працу са зборнай.

Эдуард Занкавец, верагодна, застанецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі. Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі на сённяшнім пасяджэнні пагадзіўся з прапановай старшыні ФХРБ Яўгена Ворсіна даручыць штабу Занкаўца працу са зборнай.

Праўда, пакуль не зразумела, ці будзе ў штаце федэрацыі хакея ўведзена пасада галоўнага трэнера, бо Яўген Ворсін панаракаў на складаную фінансавую сітуацыю, у сувязі з чым ФХРБ пакуль не гатовая забяспечыць зарплату трэнера.

Эдуард Занкавец, у штаб якога ўвайшлі таксама беларускія спецыялісты Уладзімір Цыплакоў, Аляксандр Андрыеўскі і Андрэй Гусаў, узначаліў нацыянальную дружыну ў красавіку, за месяц да старту чэмпіянату свету па хакеі.

Нягледзячы на тое, што задача па выхаду ў васьмёрку наймацнейшых камандаў на першынстве планеты выканана не была (зборная Беларусі заняла 10‑е месца), выканкам ФХРБ прызнаў выступ нацыянальнай дружыны здавальняльным — 11 галасоў «за», 5 ‑‑ «супраць», астатнія ўстрымаліся. У пратаколе пасяджэння будзе адзначана, што задача на чэмпіянаце свету нацыянальнай дружынай выканана не была.

Тым не менш, выканкам ФХРБ выступіў за працяг супрацоўніцтва з трэнерскім штабам Эдуарда Занкаўца.

Мяркуецца, што праца гэтага штаба будзе доўгатэрміновай з прыцэлам на чэмпіянат свету 2014 года, які пройдзе ў Мінску. Зрэшты, Яўген Ворсін адзначыў, што працягласць працы цяперашняга трэнерскага штаба можа залежаць і ад вынікаў выступлення: «Праца са зборнай — гэта не ахоўная грамата, мы павінны ўбачыць прагрэс. Акрамя таго, мы павінны несці адказнасць разам са штабам нацыянальнай дружыны».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць