Ежа1010

Сапраўдная беларуская кухня: страва са шпінату або лебяды

800 г шпінату або лебяды, 1 лыжка мукі, соль, 1 лыжка масла, 1 шклянка булёну або малака, 1 чайная лыжка цукру.

Шпінат або лебяду перабраць, апаласнуць, ад вады адціснуць або абтрэсці. Укінуць у кіпень. Калі некалькі разоў перавернуцца і згатуюцца да мяккасці, перакласці ў халодную ваду, апаласнуць, адціснуць і перацерці цераз сіта. Распусціць лыжку масла, змяшаць з мукой, развесці булёнам або малаком і закіпяціць. Палажыць у гэтую вадкасць адвараныя шпінат або лебяду, перамяшаць, пасаліць і пасаладзіць, моцна нагрэць, але не кіпяціць, бо страва счарнее, і падаць з падсмажанымі ў масле грэнкамі, выпускнымі яйкамі, амлетам або падсмажанай цялячай пячонкай.

Для прыгатавання гэтай стравы можна таксама выкарыстаць маладую крапіву, салату, бацвінне радыскі, але ў гэтым выпадку разводзіць страву трэба не малаком, а толькі булёнам.

Выпускныя яйкі

Выпускныя яйкі, якія яшчэ часам называюць пердуты, робяцца наступным чынам: у ваду ў невялікім рондалі дадаць солі і воцату, невысока над рондалем акуратна разбіваюць яйкі і па адным упускаюць іх ў кіпень. Калі бялок зацвярдзее так, што яйка можна будзе выняць шумоўкай або друшляковай лыжкай, дастаць іх асцярожна па адным і пакласці ў талеркі, куды адразу ж пасля гэтага наліць суп. Яйкі раскладаюць непасрэдна па талерках, бо ў супніцы яны могуць падушыцца.

З кнігі В. Завадзскай «Літоўская кухарка», 1864 г.

Падрыхтавала НБ

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць