Усяго патроху33

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА

Гродзенскі заапарк апублікаваў відэа, на якім паказаў, як кормяць кракадзілавага каймана па мянушцы Веніямін. Мяса — ялавічыну або кураціну — яму падаюць з адмысловай «лыжачкі».

Скрыншот з відэа

Гэта хутчэй нават не лыжка, а доўгая драўляная палачка. Так супрацоўнікі могуць бяспечна карміць драпежніка, не рызыкуючы, што ён дастане да рукі.

Каймана кормяць 3—5 разоў на тыдзень — усё залежыць ад яго апетыту і настрою. За адзін прыём ён з’ядае каля 400 грамаў мяса. У заапарку адзначаюць, што карміць Веніяміна менавіта з такой «лыжачкі» найбольш зручна і для яго, і для супрацоўнікаў.

Хоць кайман і называецца «кракадзілавым», гэта не зусім кракадзіл, хоць і падобны на яго. Таксама яго яшчэ называюць акуляравым кайманам з-за касцянога грэбня паміж вачыма, які нагадвае пераноссе салдат у шлемах або акуляры. 

Гэта рэптылія сярэдняга памеру (дарослыя асобіны звычайна вырастаюць да 1,5—2,5 метра) з вельмі моцнай «бранёй» з касцяных пласцін. Такая «браня» робіць скуру кайманаў менш каштоўнай для прамысловасці, чым скура сапраўдных кракадзілаў, што дапамагло віду ў выжыванні, бо на яго не надта ахвотна палявалі.

Кракадзілавы кайман. Фота: Wikimedia Commons

Жывуць кайманы ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Яны вельмі непераборлівыя і могуць жыць як у рэках, так і ў балотах ці нават у саланаватай вадзе. Маладыя кайманы ядуць насякомых і малюскаў. Дарослыя пераходзяць на рыбу, птушак і дробных млекакормячых. А калі прыходзіць засуха, яны могуць проста закапацца ў глей і чакаць дажджоў.

Пры гэтым кракадзілавыя кайманы — адны з самых адаптыўных рэптылій. У некаторых рэгіёнах (напрыклад, у Фларыдзе) яны лічацца інвазіўным відам, бо хутка размнажаюцца і выцясняюць мясцовых жывёл.

Каментары3

  • Дзікпікавіч
    27.02.2026
    Запусціць бы красаўцаў у той басейн
  • Суповой пакетик
    27.02.2026
    Дзікпікавіч, Господь с Вами, пожалейте животное! оно же подавится или отравится!!!
  • Žvir
    28.02.2026
    Haloūnaje, kab jamu tam nie dapamahali karmicca...

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

Пачобут: Паеду ў Беларусь на пачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць