Усяго патроху

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Канадскія навукоўцы высветлілі, што самцы зебравых амадзінаў маюць уласныя каляровыя густы пры будаўніцтве гнязда. Калі гэтая сімпатыя дастаткова моцная, ніякі прыклад суседзяў не прымусіць іх перадумаць.

Фота: Dr. Lauren Guillette / Animal Cognition Research Group

Уладальнікі сабак або катоў выдатна ведаюць, што ў жывёл ёсць свае захапленні: любімая цацка, канкрэтны куток на канапе ці ласунак. У дзікай прыродзе індывідуальнасць праяўляецца не менш яскрава. Аднак густы, як піша IFL Science, бываюць не толькі ў хатніх жывёл. У свеце птушак, напрыклад, самцы зебравых амадзінаў аказаліся надзвычай прынцыповымі ў выбары колеру матэрыялу для гнязда.

Даследчыкі з Універсітэта Альберты (Канада) вырашылі праверыць, ці маюць самцы зебравага амадзіна (Taeniopygia guttata) устойлівыя каляровыя перавагі і ці здольныя яны адмовіцца ад іх пад уплывам меркавання большасці. Іншымі словамі, навукоўцаў цікавіла, што пераважыць — асабісты густ або сацыяльны ціск.

У дзікай прыродзе зебравыя амадзіны — вельмі сацыяльныя птушкі. Яны не выяўляюць выразнай тэрытарыяльнасці, гняздуюцца калоніямі ў Аўстраліі і размяшчаюць гнёзды даволі блізка адно да аднаго. У лабараторных умовах яны таксама здольныя гнездавацца цягам усяго года, што робіць іх зручнай мадэллю для паводзінных даследаванняў.

На першым этапе навукоўцы вызначалі асабістыя густы кожнага самца. Птушкам прапанавалі два пучкі нітак — жоўтыя і сінія — і падлічвалі час, праведзены з кожным з іх. Гэта дазволіла вызначыць не толькі сам факт перавагі, але і яе сілу. Калі самец праводзіў 600 секунд з жоўтай ніткай і 400 — з сіняй, гэта сведчыла пра пачатковую перавагу жоўтага колеру з «сілай перавагі» 60 працэнтаў.

Затым птушак чакала праверка на канфармізм. Іх перамясцілі ў іншую частку лабараторыі, дзе яны маглі назіраць за суродзічамі, якія ўжо пабудавалі гнёзды.

Умовы вар’іраваліся: адны паддоследныя бачылі, што большасць суседзяў выкарыстоўвае іх любімы колер, іншыя ж назіралі адваротную карціну — большасць выбірала той колер, які самцу не падабаўся. Пасля назірання птушак вярталі назад, каб яны пабудавалі ўласнае гняздо. Галоўным пытаннем было: ці зменіцца іх першапачатковы выбар пад уплывам убачанага?

Вынікі паказалі выразную тэндэнцыю. Самцы, якія ад пачатку мелі слабую перавагу (іх выбар быў блізкі да выпадковага), часцей змянялі сваё рашэнне і далучаліся да большасці, выбіраючы «папулярны» колер.

Затое тыя птушкі, якія першапачаткова прадэманстравалі моцную цягу да пэўнага колеру, выявілі зайздросную прынцыповасць. Ніякі сацыяльны ўплыў не змог прымусіць іх перадумаць. Яны ігнаравалі выбар суродзічаў і заставаліся вернымі свайму першапачатковаму выбару.

Такім чынам, нават у невялікіх птушак можна назіраць складанае ўзаемадзеянне паміж індывідуальнымі схільнасцямі і групавой дынамікай. І, як паказвае эксперымент, калі асабісты густ дастаткова моцны, ён можа перамагчы нават ціск калектыву.

Каментары

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць