Свет1515

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту

Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, атрыманай ад амерыканскіх чыноўнікаў, берагавая ахова ЗША ўзяла на абардаж танкер Olina, ранейшы Mivera M, які знаходзіўся ў санкцыйных спісах за перавозку расійскай нафты.

Фота ілюстрацыйнае

Судна ўваходзіла ў расійскі ценявы флот і выкарыстоўвалася для экспарту нафты ды нафтавых прадуктаў з партоў Балтыйскага і Чорнага мора ў Кітай, Індыю і Турцыю. Танкер ішоў пад сцягам Усходняга Цімора і стаў пятым суднам, якое затрымалі сілы Берагавой аховы ЗША.

Раней, 7 студзеня, былі затрыманыя танкер Bella 1, які пасля выхаду з Венесуэлы замяніў сцяг на расійскі і даплыў да берагоў Ісландыі ўжо пад назвай Marinera, а таксама M Sophia, які ішоў пад панамскім сцягам у водах Карыбскага мора.

Olina выйшаў з Венесуэлы на мінулым тыдні ў складзе флатыліі танкераў, спрабуючы абысці марскую блакаду ЗША пасля выкрадання венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура. Падчас аперацыі танкер вяртаўся ў Венесуэлу, так і не пазбавіўшыся ад нафты.

Усяго ЗША адсочваюць групу з 16 танкераў, чатыры з якіх нядаўна змянілі сцяг на расійскі. У найбліжэйшыя дні чакаюцца новыя захопы ў рамках кампаніі супраць ценявога флоту, абвешчанай Трампам. Некаторыя танкеры, як Veronica, змянілі назву на Galileo і сцяг на расійскі, спрабуючы пазбегнуць затрымання, яшчэ тры танкеры перавозяць венесуэльскую нафту і зарэгістраваліся ў Сочы ці Таганрогу.

Каментары15

  • 2 дэспатычныя імперскія праекты (маскоўскі, іранскі) відавочна паміраюць ў канвульсіях
    09.01.2026
    У выніку Бергавая ахова ЗША за месяц затрымала 5 маскоўскіх танкераў і 6,15 мільёна барэляў нафты, коштам больш за $300 мільёнаў.

    Маторны танкер Olina належыць да імперскага “ценявога флоту” пуціна і ўдзельнічае ў перавозцы санкцыйнай нафты. Дрэнныя навіны для пуцінскага рэжыму і венесуэльскіх Бальшавікоў — і добрыя навіны для ЗША і Вольнага свету. 2 дэспатычныя імперскія праекты (маскоўскі, іранскі) відавочна паміраюць ў канвульсіях (як ў 1917-1991). Таму Я цалкам падтрымліваю Д. Трампа ў гэтым.
  • 1% сусветнага ВУП, без шансаў супраць нашых 60%
    09.01.2026
    "ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту"
    я назіраю , як чыноўнікі злой імперыі, ваенныя Z- блогеры - каментатары раптам пачынаюць спасылацца на міжнароднае права, суверэнітэт і іншыя гуманітарныя прынцыпы — пасля таго, як да іх ужылі “права мацнейшага”, — гэта чысты мёд для маіх вачэй і вушэй. Рэаліі на зямлі, эмэрцы з 1% сусветнага ВУП, без шансаў супраць нашых 60%
  • РБ/ВКЛ цалкам падтрымліванне дзеянні ЗША !
    09.01.2026
    "берагавая ахова ЗША ўзяла на абардаж танкер Olina, ранейшы Mivera M, які знаходзіўся ў санкцыйных спісах за перавозку расійскай нафты."
    РБ/ВКЛ цалкам падтрымліванне дзеянні ЗША !

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць