Культура55

Вольскі: «Пасля 2020 года людзі павярнуліся да мовы». Выйшаў пасмяротны выпуск «Мовы Нанова» з Мікітам Мелказёравым

На «Белсаце» выйшаў выпуск праграмы «Мова Нанова» з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр у канцы снежня. У выпуску Мікіта гутарыць з легендай беларускага року Лявонам Вольскім. Праграма пачынаецца кранальным відэашэрагам з кадрамі розных здымак з Мікітам, які стаў своеасаблівым развітаннем з таленавітым інтэрв'юерам.

Мікіта Мелказёраў і Лявон Вольскі ў выпуску перадачы «Мова Нанова» на Белсаце. Скрыншот відэа

Адной з ключавых тэм размовы стала беларуская мова і яе месца ў грамадстве. Мелказёраў адзначыў, што Лявон Вольскі «практыкаваў беларушчыну да таго, як гэта стала мэйнстрымам». У адказ музыка падзяліўся сваімі назіраннямі пра тое, як мянялася стаўленне да мовы ў Беларусі.

Мікіта Мелказёраў у выпуску перадачы «Мова Нанова» на Белсаце. Скрыншот відэа

Ці была калі-небудзь беларуская мова ў мэйнстрыме?

На пытанне, калі беларушчына была максімальна набліжаная да гэтага стану, Лявон Вольскі даў адназначны адказ:

«Пачынаючы з 20‑га года і цяпер яна максімальна набліжаная, у параўнанні з тым, што было раней. То бок цяпер любы больш-менш адукаваны чалавек, які імкнецца да адукаванасці, студэнт ці проста той, хто самаадукацыяй займаецца, ён зможа пагаварыць па-беларуску».

Па словах музыкі, менавіта 2020 год стаў пераломным момантам, калі шмат людзей «павярнулася тварам да мовы». Раней жа сітуацыя была зусім іншай.

Лявон Вольскі ў выпуску перадачы «Мова Нанова» на Белсаце. Скрыншот відэа

Ад «калгаса» да «клана небажыцеляў»: старыя стэрэатыпы

Вольскі нагадаў пра часы, калі беларуская мова ўспрымалася праз прызму знішчальных стэрэатыпаў. З аднаго боку, яна асацыявалася з «калгасам», ад якога многія жыхары сталіцы імкнуліся адмежавацца. З другога — лічылася мовай элітарнага «клана небажыцеляў»:

«Былі ў людзей такія асацыяцыі, што калі ты гаворыш па-беларуску, то значыць, належыш да нейкага такога, крыху небажыцельскага клана паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў… І вось, раз ты гаворыш па-беларуску, ну, хутчэй за ўсё, паколькі ты малады, то ты не да канца належыш. Бо тыя, хто належыць, яны насамрэч там Барадулін, Янка Брыль… А ты ж не Брыль, не Барадулін… Хто ты тады? Ты няправільна гаворыш, хутчэй за ўсё».

Музыка адзначыў, што ў Мінску, дзе гістарычна дамінавалі то польская, то руская мова, то ідыш, да беларускай «усё ніяк не маглі дабрацца».

Паводле Вольскага, да 2020 года многія людзі проста не разумелі, навошта патрэбная беларуская мова, калі «паўсюль усё расейскае». Але менавіта падзеі апошніх гадоў змянілі гэтае стаўленне і зрабілі мову важнай часткай нацыянальнай самасвядомасці для значна большай колькасці людзей, чым калі-небудзь раней.

Каментары5

  • Боль
    02.01.2026
    Яшчэ троху болі, і вялікая падзяка Мікіце.

    Напэўная яшчэ будзе адна, можа пашанцуе больш, Маліна, і трэба паглядзець Новы Год.
    А потым , застанецца гісторыя выпускаў.

    Трэба працягваць жыць, новы год надыйшоў.
  • 1
    03.01.2026
    Дзякуй за Лявона Вольскага, Мікіта! Жыве Беларусь!
  • Чушь
    03.01.2026
    Что он несёт. В Минске никто не вернулся да мовы. Как говорили, так и говорят на русском. Вольский фантазирует.

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць