Ён скраў у кватэры сяброў трохлітровы слоік.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва
Падлетак, які раней не быў судзімы, падчас візіту да сябра скраў з кватэры трохлітровы слоік з грашыма — усяго 1 400 рублёў. За частку грошай ён купіў сабе самакат, яшчэ частку распусціў на таксі, астатняе, кажа, згубіў.
У той жа вечар міліцыя выклікала бацькоў юнака ў Фрунзенскае РУУС, дзе ён прызнаўся ва ўчыненым. Праз месяц школьнік зноў учыніў злачынства: у парку забраў у васьмігадовага хлопчыка 6 рублёў і патраціў іх на напой і локшыну хуткага гатавання.
Пасля гэтага на падлетка завялі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, шкоду пацярпелым кампенсавалі бацькі. АНТ паведамляе, што мера стрымання — аддалі непаўналетняга пад нагляд бацькоў.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары