Свет2323

Трамп: Новай кіраўніцы Венесуэлы будзе горш, чым Мадура, калі яна адмовіцца супрацоўнічаць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што віцэ-прэзідэнтку Венесуэлы Дэлсі Радрыгес, якая часова ўзяла на сябе кіраванне краінай, чакае яшчэ горшы лёс, чым Нікаласа Мадура, калі яна адмовіцца супрацоўнічаць з Вашынгтонам. Пра гэта ён сказаў у размове з выданнем Atlantic.

Дэлсі Радрыгес. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Трамп адзначыў, што ў выпадку непадпарадкавання Радрыгес давядзецца заплаціць вельмі высокую цану. Напярэдадні ён сцвярджаў, што яна нібыта ў прыватнай размове выказала гатоўнасць да супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі, якія, паводле яго слоў, часова будуць «кіраваць» Венесуэлай дзеля яе адраджэння.

Аднак ужо праз кароткі час Радрыгес публічна адмовілася ад такой прапановы. Яна заявіла, што Венесуэла будзе абараняць свае прыродныя рэсурсы і працягне палітыку Мадура, падкрэсліўшы, што краіна больш ніколі не стане калоніяй.

Трамп у адказ паведаміў, што не выключае працягу ваенных дзеянняў у Венесуэле і лічыць змену рэжыму і «адбудову» найлепшым шляхам для краіны, якую ён назваў цалкам праваленай і катастрафічнай.

У гэтым самым інтэрв'ю Дональд Трамп чарговы раз паўтарыў, што Вашынгтону патрэбна Грэнландыя. Па яго словах, арктычны востраў «акружаны расійскімі і кітайскімі караблямі» і патрэбен ЗША для абароны. Праўда, пра намер амерыканцаў правесці вайсковую аперацыю і там ён адкрыта не сказаў.

3 студзеня ў Каракасе прагучалі выбухі, над горадам з’явілася авіяцыя, а ў частцы сталіцы знікла электрычнасць. Венесуэла абвясціла пра агрэсію з боку ЗША і ўвяла надзвычайнае становішча. Пазней Трамп заявіў, што амерыканскія вайскоўцы затрымалі Нікаласа Мадура і яго жонку і вывезлі іх з краіны. У ЗША Мадура абвінавацілі ў незаконным абарачэнні наркотыкаў і зброі.

Пасля таго Вярхоўны суд Венесуэлы прызначыў Дэлсі Радрыгес выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы. 

Каментары23

  • Тутэйшы аглядальнік
    04.01.2026
    Калі Трампу патрэбна Грынландзія у кантэксце Венесуэлы, то гэта азначае ЗША фактычна ня ёсьць саюзнікам ЭЎРОПЫ, а канкурэнтам,які дзейнічае паводле сілы, а не права...лапідарны падыход як кідалава...
  • Ботам
    04.01.2026
    галоўнае каб пуціна імерыя не палезла туты, А яшчэ галоўнае, каб Лукашэнка адправіўся па шляху Мадуры. Не супраць? Ці яго "трэба адцягваць"? Лукабот будзе за тое, каб "адцягваць". А тыя, каму Лукашэнка і Пуцін аднолькава ворагі за то, каб зрынуць.
    P.S. І папрасі каб "М" пісалі ў метадычцы ў "імерыя". Адзін раз можна памыліцца, а вось некалькі гэта ўжо праца лукабота "капіраваць-уставіць".
  • Ботам
    04.01.2026
    Тутэйшы аглядальнік , Другі нік лукабота "імерыя", калі зрынулі Мадура, ён пісаў, што "зрынаюць прэзідэнтаў, якія не падабаюцца". Ён адбельвае і Лукашэнка і яго сябра Мадура, гэта той самы лукабот з нафтай, планам Рэйгана, адцягваць Лукашэнку, 1917. Вельмі пазнавальны.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?26

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?26

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць