Усяго патроху22

У Аўстраліі спатрэбілася 11 чалавек, каб пачысціць зубы аднаму кракадзілу

Каб пачысціць і палячыць зубы аднаму кракадзілу, спатрэбілася адразу 11 чалавек. Гаворка ідзе пра Элвіса — вялізнага марскога кракадзіла даўжынёй амаль пяць метраў, які лічыцца самым небяспечным жыхаром Аўстралійскага парку рэптылій у Сомерсбі. У яго выявілі інфекцыю сківіцы, якая без лячэння магла прывесці да смерці, піша Bild.

Кіраўніцтва парку прызнала, што гэтая працэдура стала самай рызыкоўнай за ўсю гісторыю ўстановы.

На працягу некалькіх тыдняў даглядчыкі і ветэрынары рыхтаваліся і дакладна прадумвалі кожны крок. У прызначаны момант трое дасведчаных супрацоўнікаў завабілі Элвіса кормам, пасля чаго замацавалі вяроўку на ягонай верхняй сківіцы.

Кракадзіл моцна супраціўляўся, і толькі пасля ўвядзення заспакаяльных прэпаратаў удалося зрабіць яму рэнтген і агледзець пашкоджанні.

Аказалася, што стан зубоў не такі цяжкі, як баяліся спецыялісты. Замест выдалення зубоў яны заняліся лячэннем запаленых участкаў. Пашкоджаныя зубы з часам выпадуць самі, а на іх месцы вырастуць новыя. Прыблізна праз паўтара—два гады ў Элвіса зноў будзе поўны і здаровы камплект зубоў.

Пасля ўсіх працэдур кракадзіла без ніякай шкоды для жывёліны вярнулі ў вальер. Ягоны стан стабільны, і на гэты момант «візіт да стаматолага» лічыцца паспяхова завершаным.

Каментары2

  • Žvir
    05.01.2026
    Biedny krakadził...
  • Вось
    05.01.2026
    узгадаў мульцік пра пцічку Тары. ))))

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць