Грамадства5353

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі

Былы банкір, прэтэндэнт у прэзідэнты-2020 і былы палітвязень Віктар Бабарыка апісаў у фэйсбуку размову, якая ў яго нядаўна адбылася.

Фота: Maksym Kishka Anadolu via Getty Images

«Нядаўна ў мяне была размова з зусім простым чалавекам, які застаўся ў Беларусі і акрэсліў адзін са сваіх болеў. З яго згоды я выкладаю частку гэтай размовы, захоўваючы ўсе асаблівасці выказванняў:

ЁН: Тыя, хто жыве тут — іншыя. І многія, тыя самыя, што былі. Нягледзячы ні на што.

Я: Не пагаджуся. Мы ўсе — аднолькавыя, але пастаўленыя ў розныя межавыя ўмовы. Таму вымушаныя паступаць па-рознаму і ўсё ж захоўваць у душы агульныя каштоўнасці:

— любоў і павагу да сябе і сваіх родных;

— жаданне рабіць тое, што табе падабаецца і адпавядае тваім здольнасцям і магчымасцям, а не проста зарабляць на хлеб, нават калі ён з маслам;

— быць разам і акружанымі цеплынёй сяброў і блізкіх і дапамагаць ім, ведаючы, што, у выпадку патрэбы, і яны прыйдуць табе на дапамогу.

ЁН: Згодзен! Але, на жаль, мы глядзім на свет праз іншую прызму адчуванняў.

Я: Але гэта не павінна мяняць нашу сістэму каштоўнасцяў. Свет можа быць жорсткім, але кожны з нас здольны застацца добрым і светлым.

У адным з лістоў на волю мой сын напісаў: «Абсалютнай цемры не існуе. Бывае адсутнасць святла». Значыць, нават маленькая кароткая ўспышка перамагае цемру. І я веру, што кожны з нас можа быць гэтай іскрынкай. І ведаю, што такіх носьбітаў дабра і святла сярод беларусаў мноства.

ЁН: Дзякуй! Абапрыцеся на тых, хто тут. Скажыце за тых, хто не можа сказаць.

Я не ведаю, наколькі важна гэта вам, але для мяне гэтая размова і яе фінал надзвычай дарагія», — піша Бабарыка.

Каментары53

  • Пум Пум
    03.01.2026
    Нагадвае адную з гэтых гісторый ад Лукі, дзе да яго падыходзіць "просты чалавек" (а сам ён хіба не просты, нейкі звышчалавек) і размаўляе з ім, просіць ад "усяго простага народу". Аж брыдка
  • Someone
    03.01.2026
    Бабарыка вырашыў стаць рупарам самай аморфнай часткі насельніцтва. Каторая нават не ў стане выказацца так, каб зразумелі пра што гаворка. З іншага боку, асаблівасці стылю выдаюць савецкага інцелегента (прызма ашчушчэній). У прынцыпе, паслядоўна. Бабарыка і раней працаваў на безыдэйны мідл клас у якога асноўная крыўда на Луку, што не такі круты як Пуцін. Дыялог нагадаў нечым тэксты Макса Каржа і Онлайнер.бай. Што ж тут зробіш. Гэта так сама Беларусь.
  • вапа
    03.01.2026
    Паляк Каліноўскі, можете в это верить. но скорее всего эти 70% - ваша фантазия и продукт вашего окружения: людей, которые думают иначе, в вашем кругу общения мало, или вообще нет. думаю, ваше мнение оторавано от реальности. телевизор много решает. уже который год мозги моют и прослойка людей, которая его игнорирует - гораздо меньше 70%

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Беларусі здымаюць серыял пра «СВА». Набіраюць масоўку на дыверсантаў, а сярод акцёраў — былы міністр Руслан Чарнецкі8

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць