Культура66

У гістарычным цэнтры Магілёва паставілі скульптуру паўголага армрэслера

На пешаходнай вуліцы Ленінскай у Магілёве з'явіўся новы арт-аб'ект — скульптура атлета-армрэслера. Мускулісты мужчына ў адных трусах размясціўся побач з гістарычным праваслаўным асяродкам.

Скульптура армрэслера на пешаходнай Ленінскай вуліцы ў Магілёве. Фота: magilev.by

Скульптуру ўстанавілі перад самым Новым 2026 годам у рамках працягу работ па добраўпарадкаванні гістарычнага цэнтра. Паводле задумы, бронзавы атлет абапіраецца локцем на невялікі столік, нібы запрашаючы мінакоў пазмагацца з ім на руках.

Ці сімвалізуе гэты вобраз нейкую канкрэтную асобу ці падзею, не тлумачыцца. Выбар такога персанажа для гістарычнага ядра горада выглядае даволі дзіўна.

Скульптура армрэслера на пешаходнай Ленінскай вуліцы ў Магілёве. Фота: magilev.by
Скульптура армрэслера на пешаходнай Ленінскай вуліцы ў Магілёве. На месцы будынкаў за спінай скульптуры да вайны размяшчаўся комплекс гандлёвых радоў і праваслаўнага Спаскага манастыра. Фота: magilev.by

Скульптура знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад архірэйскага падвор'я і тэрыторыі былога Спаскага манастыра. Цяпер тут месцяцца Магілёўская епархія Беларускай праваслаўнай царквы і Духоўна-асветніцкі цэнтр імя свяціцеля Георгія Каніскага. Чаму менавіта побач з духоўнымі аб'ектамі з'явіўся армрэслер, застаецца загадкай.

Варта адзначыць, што на гэтым участку вуліцы Ленінскай, ад плошчы Славы да вуліцы Болдзіна, ужо ўсталявана некалькі арт-аб'ектаў, аднак большасць з іх на музычную тэматыку, бо знаходзяцца побач з будынкам музычнай школы. Новая скульптура відавочна выбіваецца з гэтага шэрага.

Каментары6

  • Эстэтыка расейскай правінцыі
    02.01.2026
    …пачынаючы з самога Менску. А што, красіва жэ!
  • Карцінамаслам
    02.01.2026
    Ср..аборцы альбо 100 год СССР
  • Спадар
    03.01.2026
    Добра,галоўнае каб "цыбулін" секты "рпц" не было!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць