Грамадства11

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года

Кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» раскрыў працоўны графік Аляксандра Лукашэнкі на пачатак 2026 года, піша БелТА.

Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Лукашэнкам на першы квартал (можна нават сказаць, на студзень) анансавана некалькі сур’ёзных мерапрыемстваў з нашымі ваеннымі ведамствамі. Таму дзяржаўны сакратарыят Рады бяспекі зараз рыхтуе гэтыя мерапрыемствы. Далей ён плануе наведаць «Планар», каб паслухаць, як рэалізуецца праграма развіцця мікраэлектронікі да 2028 года і сумесныя інтэграцыйныя праекты з Расійскай Федэрацыяй», — расказаў Дзмітрый Круты.

Таксама будзе праца сельскагаспадарчага сектара, асабліва ў Віцебскай вобласці. «Кантрольны тэрмін — першы квартал, калі неабходна навесці парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах, на нашых мехдварах, сфарміраваць інвестыцыйныя планы, каб весна-палявыя работы пачаліся ў поўнай гатоўнасці. Гэта таксама цяпер знаходзіцца ў пастаянным фокусе ўвагі Лукашэнкі, і ён адпаведныя справаздачы заслухоўвае практычна штодзень», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі.

Каментары1

  • Сымон
    29.12.2025
    На планар у інвалідным вазку прыедзе?

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1717

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога1

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

У Белавежскай пушчы знайшлі мох, які больш за 100 гадоў лічылі зніклым2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ17

ГрамадстваАбнаўляецца17

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць