Усяго патроху1212

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына

Будучаму дзіцяці паспелі прыдумаць імя, але ўсё закончылася бядой.

Валерыя і Іосіф Прыгожын. Фота: інстаграм спявачкі

57‑гадовая расійская спявачка Валерыя расказала, што зацяжарыла ў 47 гадоў. Аднак у той час моцна захварэла і была вымушана прымаць таблеткі «конскімі дозамі».

«Я не ведала, што цяжарная. Я жудасна захварэла і прымала нейкія жахлівыя антыбіётыкі. Не ўдалося захаваць. Мы нават імя ўжо прыдумалі. Быў дзесьці месяц плоду, калі мы зразумелі, што развіццё затармазілася. Але калі я лячылася гэтымі антыбіётыкамі, мы нават і падумаць не маглі. Нейкая жудасная была інфекцыя, я ляжала з тэмпературай 40, нежывая. Мне нічога не заставалася зрабіць. Хто б мог падумаць…», — падзялілася Валерыя ў інтэрв'ю Яне Чурыкавай.

Спявачка дадала, што не паспела расказаць дзецям пра цяжарнасць — яны даведаліся пра гэта з іншых крыніц, але да таго моманту ў Валерыі ўжо здарыўся выкідыш. 

Валерыя замужам за прадзюсарам Іосіфам Прыгожыным. Абое падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне, запэўнівалі, што аказваюць фінансавую падтрымку арміі.

Каментары12

  • ***
    27.12.2025
    Стаў падабайку, калі лічыш, што такіх артыкулаў не павінна быць на НН. P.S. НН! Мне хочацца чытаць вас усё менш дзякуючы такім "грандыёзным" артыкулам.
  • Тру
    27.12.2025
    НН, а вы дакладна не “комсомольская правда”?
  • Фу клікбэйт
    27.12.2025
    Ну што за жаўціня

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць