Грамадства1010

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?

Работніца вясковага клуба апублікавала серыю відэа з навагодняй дыскатэкі, і адзін ролік стаў вірусным — больш за 1,6 мільёна праглядаў і тысячы каментароў, піша «Флагшток». Праўда, пасля, магчыма, сама аўтарка спалохалася такой папулярнасці, бо цяпер відэа стала чамусьці недаступным.

Скрыншот з відэа

На кадрах людзі сярэдняга ўзросту танцуюць у невялікай, даўно не рамантаванай зале сельскага Дома культуры вакол жывой ёлкі пад песню ў стылі 1990-х.

Паколькі трэкі рускамоўныя, а надпісы ў зале — на рускай мове, многія каментатары падумалі, што відэа знята ў глыбінцы Расіі. Аднак высветлілася, што дыскатэка праходзіла ў вёсцы Старажоўцы Жыткавіцкага раёна.

Многія карыстальнікі ўспомнілі сваю маладосць і ўсміхаліся, прыгадваючы цёплую атмасферу, але шмат хто заўважыў, што танцоры былі ў куртках і здзівіліся, чаму ў клубе няма ацяплення.

Некаторыя адзначалі «жабрацтва» і выгляд удзельнікаў:

«Я жыву ў вёсцы, але ў нас усе прыгожа апранутыя, цёпла, ўтульна! А тут…»;

«2026 год, а мы сталі жыць горш, чым у 90-я».

Дарэчы, іншыя відэа аўтара гэтага акаўнта таксама паказваюць пэўныя рысы культурнага жыцця беларускай глыбінкі. Напрыклад, да гадавіны Кастрычніцкага перавароту работніцы клуба выстроіліся ў чырвоных хустках пад лозунгам «Слава кастрычніку!»

Каментары10

  • Drill baby drill
    06.01.2026
    Зразумела, што не сталічны клюб ці рэстаран, але людзі сьвяткуюць, весяляцца і таньчаць як умеюць. Мне падабаецца!
  • Старажоўцы - радзіма маёй бабулі
    06.01.2026
    Гэта-ж усходнікі. Яны апошнія 100 гадоў так святкуюць
  • Мде
    06.01.2026
    Небаракі.. Час ідзе, а людзі застаюцца ў мінулым. Шкада іх, канешне. Магчыма, яны проста не ведаюць, што можна інакш.

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

Швецыя зніжае ўзрост крымінальнай адказнасці да 13 гадоў22

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні13

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі15

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць