Свет

Кітайская кампанія стане найбуйнейшым акцыянерам Puma

Кітайскі вытворца спартыўных тавараў Anta Sports набывае кантрольны пакет акцый нямецкага брэнду Puma за 1,79 мільярда даляраў. Пра гэта паведамляецца ў заяве Ганконгскай фондавай біржы, піша Reuters. Здзелка дазволіць кітайскаму гіганту істотна пашырыць сваю прысутнасць на сусветным рынку спартыўнай экіпіроўкі, далёка за межамі Кітая.

Фота: Krisztian Bocsi/Bloomberg via Getty Images

У Anta адзначылі, што набыццё долі ў Puma павінна ўмацаваць пазнавальнасць брэнду і яго пазіцыі на глабальным рынку, у тым ліку ў Кітаі. Старшыня савета дырэктараў Anta Дзін Шычжун заявіў, што, на яго думку, кошт акцый Puma ў апошнія месяцы не адлюстроўвае сапраўдны доўгатэрміновы патэнцыял кампаніі.

Пры гэтым у Anta падкрэслілі, што не плануюць поўнага паглынання легендарнага нямецкага брэнду. Здзелка яшчэ павінна атрымаць дазвол ад рэгуляцыйных органаў, а пры спрыяльных умовах яе плануюць завяршыць да канца года.

Anta базуецца ў паўднёва-ўсходняй кітайскай правінцыі Фуцзянь і ўваходзіць у лік найбуйнейшых у свеце вытворцаў спартыўнага адзення. Кампанія была заснаваная ў 1991 годзе і праз сваю «дачку» Amer Sports валодае шэрагам вядомых міжнародных брэндаў, у тым ліку Wilson, Arc'teryx і Salomon. Акрамя таго, Anta кантралюе правы на працу на кітайскім рынку для замежных марак, такіх як Fila і Descente.

Паводле звестак аналітычнай кампаніі Euromonitor International, Anta займае трэцяе месца ў свеце сярод брэндаў спартыўнага адзення, саступаючы толькі Nike і Adidas. Пакет акцый Puma, які набывае Anta, раней належаў групе Artemis, што кантралюецца сям’ёй французскіх мільярдэраў Піно.

Каментары

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай40

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

Беларусы ў Варшаве да народзінаў легендарнага фатографа Johnny Cosmic адкрылі выставу без яго ведама, каб падзякаваць за працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць