Здарэнні

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

Пажар адбыўся ўчора ў адной з кватэр дома па вуліцы Казінца, 49.

Паведамленне МНС атрымала ў 12:34. Ратавальнікі накіраваліся на месца здарэння і ўбачылі незвычайна густы дым, які літаральна ахапіў увесь будынак, паведамляе Onliner.by са спасылкай на МНС.

Падчас тушэння пажару работнікі МНС знайшлі мужчыну і жанчыну ў непрытомным стане. Іх вынеслі на свежае паветра і перадалі ў рукі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Абое прыйшлі ў прытомнасць і былі шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Адзначаецца, што кватэра была моцна захламленая. Гэта стала прычынай густога дыму, які перашкаджаў тушэнню. Падчас разбірання згарэлай маёмасці пад кучай смецця ратавальнікі знайшлі цела мужчыны — гаспадара кватэры. Медыкі канстатавалі яго смерць.

Спецыялісты ўстанавілі, што ўзгаранне адбылося ў адным з пакояў і на балконе. У выніку пажару ў трохпакаёвай кватэры пашкоджана маёмасць, закопчаны сцены і столь. Прычына трагедыі высвятляецца спецыялістамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць