Эканоміка3838

Сярэдні заробак — $2500, ВУП — $32 тысячы на чалавека. Міністарка эканомікі ва ўрадзе Ціханоўскай прэзентавала стратэгію на 10 гадоў

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па эканамічных рэформах Аліса Рыжычэнка прэзентавала ў Варшаве доўгатэрміновую Стратэгію эканамічнага развіцця дэмакратычнай Беларусі да 2035 года.

Фота: АПК

«У аснове нашай стратэгіі ляжыць ідэя трайнога прыярытэту: рэформа сістэмы адукацыі і навукі павінна ісці паралельна з паскораным тэхналагічным развіццём эканомікі. Гэтыя тры напрамкі ўзаемна ўмацоўваюць адзін аднаго і ствараюць сінергетычны эфект трансфармацыі», — заявіла Аліса Рыжычэнка.

Прадстаўніца эканомікі і фінансаў падкрэсліла, што ў Беларусі няма значных прыродных рэсурсаў, але ёсць тое, што дазволіла квітнець Эстоніі, Ірландыі, Ізраілю і Сінгапуру:

«У нас ёсць адукаваныя, таленавітыя людзі і здольнасць хутка адаптаваць сучасныя тэхналогіі. Менавіта спалучэнне чалавечага капіталу і тэхналагічнага прарыву павінна стаць фундаментам нашага будучага эканамічнага развіцця».

Паводле слоў Алісы Рыжычэнкі, сённяшняя сітуацыя крытычная: «Сістэма адукацыі дэградуе, навука знаходзіцца на мяжы калапсу, тэхналагічнае адставанне толькі нарастае».

Аднак дэмакратычны пераход, па яе словах, адкрывае «ўнікальнае акно магчымасцей».

Стратэгія прадугледжвае тры паралельныя трэкі:

— адукацыя: фінансаванне да 6—7% ВУП, радыкальнае павышэнне зарплат педагогаў, мадэрнізацыя праграм.

— навука і інавацыі: стварэнне даследчых цэнтраў, інтэграцыя з універсітэтамі і бізнэсам, выдаткі на R&D — 2—3% ВУП.

— тэхналагічнае развіццё: поўная лічбавізацыя эканомікі, рост IT-сектара да 15% ВУП, развіццё высокатэхналагічных вытворчасцяў.

«Да 2035 года Беларусь здольная дасягнуць ВУП на душу насельніцтва ў 28—32 тысячы даляраў ЗША — гэта ў чатыры разы вышэй за цяперашні ўзровень. IT-сектар будзе складаць 15% ВУП замест 3%, высокатэхналагічны экспарт — 25% замест 3%, сярэдняя зарплата дасягне 2000—2500 даляраў, а вытворчасць працы вырасце ўдвая», — падсумавала Аліса Рыжычэнка.

Каментары38

  • Шрайбман упэўнены
    09.12.2025
    Які ўрад, такая і міністарка.
  • карацей
    09.12.2025
    «Через четыре года здесь будет город-сад»
    вось толькі ў краіне гэтай цудоўнай не давядзецца жыць ні табе, ні мне
  • Красиво
    09.12.2025
    Жаль только не ответили на главный вопрос: КАК? Но в остальном и правда красиво ))

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць