Свет88

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў абмежаваць федэральнае фінансаванне Нью-Ёрка, калі кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Зохран Мамдані пераможа на выбарах мэра, якія пройдуць у аўторак. Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за былога губернатара штата Нью-Ёрк Эндру Куома, піша ВВС.

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Зохран Мамдані. Фота: Hiroko Masuike / The New York Times via AP, Pool

Куома — член Дэмакратычнай партыі, на выбарах мэра Нью-Ёрка ён выступае як незалежны кандыдат пасля таго, як саступіў Мамдані на праймерыз Дэмпартыі. Апытанні паказваюць, што Мамдані апярэджвае Куома.

«Ці падабаецца вам Эндру Куома, ці не, у вас, па сутнасці, няма выбару. Вы мусіце галасаваць за яго і спадзявацца, што ён бліскуча справіцца са сваёй працай. Ён на гэта здольны, а Мамдані — не!» — напісаў Трамп у Truth Social.

Рэспубліканцы крытыкавалі кандыдатуру Мамдані цягам усёй кампаніі, а Трамп называў яго камуністам.

У чэрвені 34‑гадовы палітык уразіў палітычных аглядальнікаў пераканаўчай перамогай на праймерыз.

Праграма Мамдані ўключае павышэнне падаткаў для самых багатых жыхароў Нью-Ёрка, замарозку арэндных ставак і павелічэнне дзяржаўных субсідый на жыллё.

«Я б палічыў лепшым убачыць перамогу дэмакрата, які мае за плячыма паспяховую гісторыю, чым камуніста без досведу», — заявіў Трамп.

Ён папярэдзіў: «Крайне малаімаверна, што я буду выдзяляць федэральныя сродкі, за выключэннем самага неабходнага мінімуму».

Каментары8

  • Жвір
    04.11.2025
    Гэта ўжо ўвогуле гамон. І, падобна, што амэры пракаўтнуць гэта. Спадар Зянон, як Вам геніяльная лапідарнасьць гэтага дзеяча? Можа адмовіцеся ад свайго стаўленьня, скажаце, кшталту, што памыліліся, што ў людзях не разбіраецеся, ня ўсё разумееце правільна... Ну, як і усе наўкол, часам паддаемся ўласнай эмацыйнасьці, робім паспешліва высновы, і т.д. Га ?
  • І смех і грэх
    04.11.2025
    Ну-ну , чакаюць базу. Яшчэ не паднеслі.
  • Абдымашкі з людажэрамі
    04.11.2025
    Што паказвае, што Трамп аніякі ні Гітлер ці нейкі там майстар інтрыг і зла.
    Сядзіць дома, глядзіць тэлевізар і рэагуе ў сацмедыя. Мем-лорд.

    Бо лепей дачакацца каб гэты лепшы сябар тэрарыстаў і масавых забойцаў стаў мэрам, а потым здымаць праз яго палітычныя купоны, яшчэ і НЙ выратаваць. І ключы ад горада атрымаць, і парад.

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі11

Каця Вінаградава з СМА стала першай беларускай, якая атрымала ўкол Itvisma

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць