Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь
Васіль Краўчук знаходзіцца ў адным з беларускіх СІЗА, піша «Вясна».

Тры гады таму мужчыну асудзілі на радзіме да двух гадоў «хатняй хіміі» за каментарый у тэлеграме — ён пажартаваў пра супрацоўніцу Інспекцыі па справах непаўналетніх.
Праз тры месяцы пасля прысуду мужчына перастаў выходзіць на сувязь і быў абвешчаны ў вышук. Знайсці яго ўдалося толькі праз тры гады — у расійскім Пецярбургу.
Каментары