Грамадства

Белаграпрамбанк абвясціў пра перапынкі ў працы на некалькі дзён

Белаграпрамбанк аб’явіў пра часовыя абмежаванні ў працы да 3 лістапада. Гэта звязана з пераходам на новае праграмнае забеспячэнне, піша прэс-служба банка.

З 30 кастрычніка (00:00) па 2 лістапада (24:00) будуць абмежаваныя аперацыі з банкаўскімі карткамі, акрамя пакупак у крамах і зняцця наяўных у банкаматы.

Далей, 3 лістапада з 01:00 да 05:00 таксама не будуць працаваць банкаўскія карткі, банкаматы і інфакіёскі, а з 00:00 да 12:00 абмяжуюць аказанне банкаўскіх паслуг у офісах, мабільным дадатку і інтэрнэт-банкінгу.

Дадаткова для фізічных асоб з 20 кастрычніка абмежавалі кур’ерскую і паштовую дастаўку картак, з 24 кастрычніка — афармленне крэдытных картак, а з 27 кастрычніка (10:00) — прыём заяў на змяненне лімітаў авердрафта і адкрыццё бягучых рахункаў. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 3 лістапада (12:00).

Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з 27 кастрычніка па 3 лістапада будзе абмежаваны выпуск картак і рэгістрацыя новага тэрмінальнага абсталявання і інтэрнэт-рэсурсаў для арганізацый гандлю, а таксама змены па іх.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік4

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік4

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць