Грамадства1313

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі

У 2026 годзе ў сталіцы ўпрыгожаць Парк пісьменнікаў. З такой ідэяй выступілі ўдзельнікі праекта «Мінская змена — 2025», пішуць «Мінск-Навіны».

Праект прадугледжвае стварэнне Алеі народных паэтаў, тэрыторыі народных пісьменнікаў, у якіх будуць размяшчацца скульптурныя кампазіцыі, якія ўвасабляюць вобразы іх знакавых твораў.

Спіс народных паэтаў і пісьменнікаў ужо прапанаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сярод першых — Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка і Уладзімір Карызна.

Дапамогу моладзі хоча аказаць Беларускі саюз мастакоў. Не выключана, што будзе аб'яўлены творчы конкурс па стварэнні скульптурных кампазіцый.

Таксама ў канцэпцыі закладзена набярэжная сучасных літаратараў са скульптурамі, частку якіх прапануюць размясціць на вадзе. А цэнтрам парка стане ландшафтны тэатр на 800 месцаў.

Каментары13

  • Ёсік
    26.10.2025
    А ці знойдуцца месцы для Ларысы Геніюш, Міколы Цэляша ды іншых выбітных пісьменьнікаў? Ці як з тым пантыёнам у музеі - Чаргінца, можна прылепіна прыляпіць, ды іншых лізальшчыкаў.
  • Паэт Прыдворны
    26.10.2025
    Чаргінец у лазні і Рубінаў у туалецішчы
  • Паэт Прыдворны
    26.10.2025
    Ёсік,
    У іх няма нават месца для Багдановіча
    Ды з Купалы выкінулі яго артыкулы і вершы рэвалюцыйнага часу, што мелі рэзка анты-расійскі акрэс.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць